Перайсці да зместу

Смальянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смальянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Смальяны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
27 верасня 1938
Дата скасавання 24 верасня 1926
Насельніцтва (2019) 1 544
Смальянскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2

Смалья́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Смальяны.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Смальянскі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смальяны. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Смальянскага местачковага Савета.

27 верасня 1938 года ўтвораны зноў як Смалянскі сельсавет у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці БССР у сувязі з ліквідацыяй Смальянскага местачковага Савета. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыбецкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна, з 12 лютага 1965 года — у складзе Аршанскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Смалянскага сельсавета 27 населеных пунктаў[2]. 18 красавіка 2000 года вёска Смаляны перайменавана ў Смальяны, а сельсавет — у Смальянскі. 24 верасня 2011 года вёска Агранамічная была ўключаная ў склад Смальянаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1886 чалавек[4], з іх 93,7 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1544 чалавекі[6].

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. ↑ Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24.09.2011 г. № 29 Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета Архівавана 10 мая 2021.
  4. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 9 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.