Святая крыніца (Гомель)
Святая крыніца (у народн. ужытк. яшчэ — Крынічка; у правасл. трад. — Святая крыніца Казанскай іконы Божай Маці) — крыніца ў Чыгуначным раёне г. Гомеля. Б’е з-пад схілу карэннага берага р. Сож на ўсходняй ускраіне Старога Аэрадрома ў нізіне за дамамі №97 і №98 сектара індывідуальнай забудовы па вуліцы Падгорнай. Упадае ў балацянку (рэштка даўняга Бурага балота), спалучанай з возерам Бабрыха і сістэмай абводных каналаў. Са Старога Аэрадрома ў раён крыніцы вядзе спуск з вуліц Юбілейнай і Падгорнай, з Мельнікава Лугу – насыпная грунтавая дарожка. Крыніца забрана ў бетонныя кольцы, над ёй збудавана каплічка, поруч знаходзіцца купальня, стаіць праваслаўны крыж. Прылеглая мясціна зазнае паступовае добраўпарадкаванне[1][2]. Крыніцай з 1993 г. апякуецца Ціхвінскі жаночы манастыр[3][4].
З гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]Наяўнасць крыніц у азначанай мясцовасці дакументальна фіксуецца сама мала з першай паловы XIX ст. На карце наваколляў Гомеля 1838 года прыблізна ў тым жа пункце, дзе цяпер б’е Святая крыніца, ёсць пазнака «Колодезь»[5]. Ваенна-статыстычны агляд 1848 года, рэкамендуючы размяшчэнне ў раёне Гомеля войскаў на манеўры, адзначаў, што для забеспячэння вадой левага фланга адной з дывізій (рэкамендаваная дыслакацыя — карэнны бераг у бок вёскі Прудок) варта выкарыстоўваць магчымасці прылеглай рачной даліны — капаць там калодзежы, бо «къ этому весьма много способствуетъ изобиліе находящихся здѣсь родниковъ»[6].
Паданне пра ўзнікненне крыніцы на месцы колішняга мужчынскага манастара, што рэтранслюецца ў сучаснай царкоўнай традыцыі[4], дакументальнага пацвярджэння не знаходзіць. Краязнаўцы пачатку ХХ ст., закранаючы гісторыю рэлігійнага жыцця Гомеля, падобнага манастыра не ведалі[7]. Станам на 1916 год адзіным манастыром, прыпісаным да Гомеля, быў жаночы Чонска-Макар’еўскі манастыр[8], закрыты савецкай уладай у 1928 годзе[9]. Альбо ў народнай памяці адбіліся адгалоскі звестак пра зусім даўні час, верыфікацыя якіх пакуль не ўяўляецца магчымай, альбо згаданае паданне мае штучны характар.
Тая ж царкоўная традыцыя выводзіць першыя спробы шанавання крыніцы з міжваеннага часу, калі да Вялікай Айчыннай вайны яе наведвалі вернікі. У пасляваенны час як перыяд узмацнення атэізму гэтую мясціну, нібыта, забылі, а ў 1970-я гады на просьбу жыхароў крыніца была пачышчана і абсталявана бетоннымі кольцамі. Праваслаўная царква вызнала яе святой у пачатку 1990-х гадоў, прынагодзіўшы да Казанскай іконы Божай маці[4]. Але пачаткова крыніца стала прадметам стыхійнага народнага ўшанавання, з якім пазней была вымушана лічыцца царква. Верагодна, узнікненне народнага культу адбылося не без уплыву жыхароў Мельнікава Луга з ліку чарнобыльскіх перасяленцаў — адараваныя ад сваіх традыцыйных прошчаў людзі сакралізавалі блізкі да мікрараёна, але размешчаны ў зацішным неўрбанізаваным месцы, гідралагічны аб’ект. Вады з крыніцы ўспрымаецца святой, смачнай, гаючай (асабліва пры хваробах печані)[10]. Па звестках пачатку XXI ст. яна асабліва ўшаноўвалася на святы «Казанская», «Крашчэнне», «Макавей»[11].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Каплічка
-
Крыж
-
Купальня
-
Унутры купальні
-
Каплічка
-
Крыж каля крыніцы
-
Купальня
-
Аздабленне ў каплічцы
-
Падыходы са Старога Аэрадрома і Мельнікава Лугу.
Зноскі
- ↑ Левицкая К. Чисто, уютно, красиво: жители Железнодорожного района Гомеля принимают активное участие в республиканском субботнике // Гомельские ведомости. — 2018. — 21 апреля.
- ↑ Наведение порядка и благоустройство святого источника в честь Казанской иконы Божьей Матери // Свято-Петро-Павловский кафедральный собор, г.Гомель (15.04.2019).
- ↑ Гомельский в честь Тихвинской иконы Божией Матери женский монастырь // Православная энциклопедия.
- ↑ а б в Гомель. Источник в честь Казанской иконы Божией Матери // Сайт прихода Свято-Петро-Павловского собора г. Минска.
- ↑ Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году. — Лист 7.
- ↑ Военно-статистическое обозрение Российской империи / издаваемое по Высочайшему повелению при 1-м отделении Департамента Генерального штаба [трудами офицеров Генерального штаба]. Т. 8, ч. 3 : Могилевская губерния / [по рекогносцировкам и материалам, собранным на месте, составлял Генерального штаба капитан Черницкий]. — Санкт-Петербург : В типографии Департамента Генерального штаба, 1848. — Отд. 2. — С. 26.
- ↑ Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 15-29.
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1916 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1916. — С. 97.
- ↑ Ананьев, О. В. Политика Советского государства по отношению к церкви и верующим. Судьбы православных храмов Гомельщины // Гомельщина в XX–XXI веках. Вехи истории: материалы науч.-ист. семинара / под общ. ред. епископа Гомельского и Жлобинского Стефана; М-во трансп. и коммуникаций Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.; Гом. епархия Белорус. православной церкви. — Гомель : БелГУТ, 2017. — С. 16.
- ↑ Родник Казанской иконы Божьей Матери // Родники Беларуси.
- ↑ Канаплянікаў, Д. Г. Сiстэма традыцыйнага светапогляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст. / Д. Г. Канаплянікаў. — Мінск : Б. выд. — 2006. — С. 20, 54.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Родник Казанской иконы Божьей Матери // Родники Беларуси.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святая крыніца (Гомель)