Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Дамашаны)
Праваслаўны храм | |
Іаана-Багаслоўская царква | |
---|---|
54°01′09″ пн. ш. 27°56′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дамашаны |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | Смалявіцкае благачынне |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1772 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Дамашанах Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы захавалася царква, пабудаваная ў 1507 годзе князем Канстанцінам Астрожскім. Паводле вопісу 1806 года, яна была драўлянай, аднакупальнай, пабудавана замест згарэлай у 1772 годзе. Напачатку XX стагоддзя быў праведзены рамонт. Царква ўцалела ў перыяд Другой сусветнай вайны, але была разбурана савекімі уладамі пасля вайны.
Аднаўленне царквы пачалося ў 1994 г. і завяршылася ў 1997 г. Вялікі ўклад унёс святар Сяргей Георгіевіч Плячкоў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага зруба малітоўнай залы далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завершаны 2 цыбулепадобнымі галоўкамі і 4-гранным барабанам паміж імі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз ганак бакавога фасада прытвора. У афармленні інтэр'ера выкарыстана разьба па дрэве[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Минские епархиальные ведомости. 2000. № 2. С. 7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іаана-Багаслоўская царква на globustut.by