Свята-Антоніеўская царква (Косава)
Праваслаўны храм | |
Свята-Антоніеўская царква | |
---|---|
| |
52°45′28,53″ пн. ш. 25°09′09,66″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Косава |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1868 год |
Статус |
![]() |
Стан | Працуе |
![]() |
Свята-Антоніеўская царква — царква ў імя прападобнага Антонія Вялікага ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1868 годзе з цэглы на месцы папярэдняга храма (адзначаны ў 1597 годзе).
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае 2-ярусную чацвярыковую званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны асноўны аб'ём і апсіду. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні. Асноўны аб'ём увянчаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Галоўны ўваход у выглядзе арачнага праёма аформлены 2-схільнай навіссю на 2 калонках. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб'яднанымі арачным абрамленнем у асноўным аб'ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстаны руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прамавугольныя панэлі. Унутры памяшканні царквы аб'яднаны прасветамі, маюць плоскую бэлечную столь, пазбаўлены архітэктурнага дэкору.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 205.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Свята-Антоніеўская царква (Косава) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Антоніеўская царква (Косава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Антоніеўская царква (Косава) на сайце Radzima.org
- Свята-Антоніеўская царква (Косава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Антоніеўская царква (Косава) на сайце «Архіварта»