Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін)
Праваслаўны храм | |
Свята-Барыса-Глебская царква | |
---|---|
52°18′08,58″ пн. ш. 26°38′32,76″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лунін |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1824 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000466 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва[1]. На могілках у 1825 г. пастаўлена прыпісная да яе драўляная капліца (не захавалася).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. У асноае храма васьмігранны цэнтральны зруб, да якога з заходу далучаны прамавугольны прытвор, над якім у пачатку 20 ст. ўзведзена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца (раней стаяла асобна).
Асноўны зруб накрыты высокім гранёным шатром. Уваход вылучаны ганкам з лучковай навіссю на слупах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Зала храма перакрыта плоскай столлю, у яе шырокай аркай адкрываецца памяшканне прытвора, над якім зроблены хоры.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 78.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін) на Вікісховішчы |
- Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін) на сайце Radzima.org
- Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін) на сайце «Архіварта»