Свята-Георгіеўская царква (Валавель)
Праваслаўны храм | |
Свята-Юр'еўская царква | |
---|---|
| |
52°08′18,13″ пн. ш. 24°57′51,26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Валавель |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства, барока |
Дата пабудовы | 1766 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000190 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Валавель, Драгічынскі раён, помнік драўлянага дойлідства з элементамi барока. Пабудавана ў 1766 г. як уніяцкая. З 1839 г. яна стала праваслаўнай.
У 2010 г. былі здзейснены непрафесійныя рамонт і пераробка царквы. Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольны асноўны зруб і выцягнутая пяцігранная апсіда накрыты агульным гонтавым дахам з хвалямі над трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц даху вырашаны як спалучэнне крывалінейнага франтона з паўвальмай і дзвюма чацверыковымі вежамі па баках, завершанымі фігурнымі банькамі з шасціграннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Падобная галоўка прарэзвае вільчык даху над алтаром. Складаныя формы завяршэнняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Па баках апсіды прыбудаваныя сіметрычныя нізкія рызніцы, пры ўваходзе — тамбур. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, на галоўным фасадзе ў выглядзе паўцыркульных імпастаў. Інтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю. Над уваходам трапецападобныя ў плане хоры.
Каля царквы знаходзіцца двух'ярусная чацверыковая званіца каркаснай канструкцыі, накрытая нізкім шатровым дахам.
Зноскі
- ↑ Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Георгіеўская царква (Валавель) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Валавель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Валавель) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Валавель) на сайце «Архіварта»