Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°11′08,49″ пн. ш. 25°54′48,92″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая |
| Тып будынка | царква |
| Архітэктурны стыль | Барока |
| Дата пабудовы | 1758 год |
| Статус |
|
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — царква ў гонар Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Ахова, Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква пабудавана ў 1758 г. з дрэва як уніяцкая. У 1786 годзе пасля пажару перабудавана ў касцёл. У 1864 г. касцёл перабудаваны ў праваслаўны храм. У 1924 г. храм перайшоў да католікаў, а пасля вайны вярнуўся да праваслаўных.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Складаецца з працяглага прамавугольнага зруба, да якога далучаны 5-гранны апсідны прыруб з бакавымі рызніцамі, накрытыя агульным дахам. Над галоўным фасадам узвышаецца барабан, завершаны цыбулепадобным купалам. Ашаляваныя сцены расчлянёны аконнымі праёмамі ў ліштвах, з пілястрамі ў прасценках і апярэзаны прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам. У інтэр'еры разны алтар 18 ст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова)- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Храм Раства Найсвяцейшай Багародзіцы Архівавана 15 студзеня 2016.
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова) на сайце «Архіварта»
