Свята-Мікалаеўская царква (Дабромысль)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Мікалаеўская царква | |
|---|---|
| 52°49′02,77″ пн. ш. 25°43′41,18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Дабромысль |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая |
| Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
| Дата пабудовы | 1874 год |
| Статус |
|
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабромысль Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1874 г. з цэглы паводле тыповага праекта[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае двух'ярусную чатырохгранную званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны аб'ём малітоўнай залы і апсіду. Сферычны купал званіцы і двухсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны арачнымі (здвоенымі ў асноўным аб'ёме) аконнымі праёмамі ў плоскасных руставаных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прамавугольныя панэлі, зубчастыя фрызы, прафіляваныя карнізы.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Зала храма адмежавана ад апсіды двух'ярусным драўляным іканастасам (разьбяр А.Трэхнер). Абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай», драўляная скульптура «Укрыжаванне».
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 321; ф. 23, воп. 1, спр. 21.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Дабромысль)- Свята-Мікалаеўская царква (Дабромысль) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Дабромысль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Дабромысль) на сайце «Архіварта»
