Свята-Мікалаеўская царква (Маларыта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
51°47′28″ пн. ш. 24°05′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Будаўніцтва 19041909 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г. Маларыта Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква паміж 1915 і 1918

На вуліцы Чырвонаармейскай. Пабудавана ў 1904—1909 гг. з дрэва на месцы ўніяцкай царквы, якая згадваецца пад 1668 г. (згарэла ў 1904)[1]. У 1992 г. гарэла, але ў наступным годзе адноўлена.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архангел Міхаіл. Другая палова 17 ст. МСБК НАН

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове прасторавай кампазіцыі храма цэнтрычны крыжовы ў плане зруб. Кубападобны цэнтральны аб’ём накрыты пакатым чатырохгранным дахам, завершаным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Вертыкальная дамінанта кампазіцыі створана на галоўным фасадзе — трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца з востраканечным шатром з макаўкай у завяршэнні. Бакавыя прыдзелы больш нізкія, накрыты двухсхільнымі асобнымі дахамі. Ганак вырашаны двухсхільнай навіссю на 6 слупах, завершанай макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з сандрыкамі. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы барабан.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.2, спр. 1933, арк. 57.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]