Свята-Мікалаеўская царква (Першамайская)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°31′30″ пн. ш. 24°52′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Першамайская |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1903 год |
Стан | дзейнічае |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/B%C5%82udzie%C5%84%2C_Mika%C5%82aje%C5%ADskaja._%D0%91%D0%BB%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281949%29.jpg/220px-B%C5%82udzie%C5%84%2C_Mika%C5%82aje%C5%ADskaja._%D0%91%D0%BB%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C%2C_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281949%29.jpg)
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай; арачная ніша 2-га яруса запоўнена выявай свяціцеля Мікалая. З тыльнага фасада выступае ніжэйшая пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Першамайская) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Першамайская) на сайце Radzima.org