Свята-Мікалаеўская царква (Старая Беліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Старабеліцкая Мікольская царква на заходзе
Старабеліцкая Мікольская царква на заходзе
52°30′33,91″ пн. ш. 30°45′53,52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Старая Беліца
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства, барока
Дата пабудовы 1710 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000223шыфр 312Г000223
Map

Свята-Мікалаеўская царква — помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Пабудаваная ў 1710 годзе ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна.

Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм трохзрубны, восевай кампазіцыі. Да цэнтральнага квадратнага (18х18 м) аб'ёму з захаду і ўсходу прылягаюць пяцігранная апсіда і бабінец. Усе аб'ёмы завершаныя фігурнымі галоўкамі на шасцігранных барабанах (цэнтральны — светлавы). Пачатковая кампазіцыя парушаная прыбудаванымі пазней тамбурамі — цэнтральным і двума бакавымі. Сцены складзеныя з брусоў, якія звонку вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Высока размешчаныя аконныя праёмы прамавугольнай формы. Інтэр'ер мае трохчасткавае рашэнне. Аб'ёмы злучаныя шырокімі арачнымі праёмамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Адпаведную экстэр'еру прасторавую развітасць мае і інтэр'ер храма, памяшканні якога злучаны шырокімі арачнымі прасветамі і перакрыты перамідальнымі скляпеннямі, апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, над прытворам створаны хоры. Абразы 19 ст.: «Дзісус», «Святы Мікалай», «Тайная вячэра», «Хрыстос пакутуе», «Ціхан Задонскі», 2 кляймы царскіх варот.

Унутры апсіду вылучаў двух'ярусны іканастас на 21 абраз. На 1-м ярусе званіцы створаны хоры. Другая званіца стаяла асобна сярод драўлянай агароджы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Багласаў С. Г. Старабе́ліцкая Мікала́еўская царква́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]