Сяргей Георгіевіч Багласаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Георгіевіч Багласаў
Дата нараджэння: 9 лістапада 1949(1949-11-09) (69 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Сяргей Георгіевіч Багла́саў (9 лістапада 1949, г. Магілёў) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчык Хадыка). Член БСА з 1981, членскі білет № 552. У 19711976 гадах працаваў у сектары збору помнікаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі; у 19761991 гадах у аб’яднанні «Белрэстаўрацыя»; у 19911995 гадах у персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі; у 1995—1998 гадах праектнай майстэрні «Саюзтэхсервіса»; у 19982009 гадах праектнай майстэрня ТАА «Трайпл»; у 20092012 гадах у інстытуце «Мінскпраект». З 2012 года працуе ў «Мінскай спадчыне».

Пражывае ў Мінску па адрасе вул. Мірашнічэнкі, 47.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мінская ратуша

Асноўныя працы: рэстаўрацыя, рэканструкцыя, прыстасаванне і добраўпарадкаванне Траецкага прадмесця Мінска (19801983, кіраўнік аўтарскага калектыва); праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска (19821990, кіраўнік аўтарскага калектыва). Праекты рэстаўрацыі, прыстасавання і аднаўлення помнікаў архітэктуры гістарычнага цэнтра Мінска: дамоў № 25, 27, 27а па вул. Інтэрнацыянальнай (1991), дамоў № 12, 14, 18, 19а па вул. Ракаўскай, дома № 9 па вул. Рэвалюцыйнай, рэстарана-бровара «Ракаўскі бровар», гандлёвых радоў на пл. Свабоды (у сааўтарстве з С. Казловым), гарадской ратушы, гасцініцы «Еўропа» (у сааўтарстве з В. П. Якавенкам); царквы Святога Духа (у сааўтарстве з М. С. Жаўрыд); шматфункцыянальных комплексаў на вул. Няміга і на вул. Зыбіцкай (19912009, у сааўтарстве з С. Казловым)

Аб’екты новага будаўніцтва: кафэ «Салодкі фальварак» на вул. М. Танка, адміністрацыйны будынак ТАА «Трайпл» на вул. Чырвонаармейскай, горналыжны комплекс «Лагойск» (19912009, у сааўтарстве з С. Казловым); архітэктурны праект нацыянальнага гісторыка-археалагічнага цэнтра «Мінскае замчышча» (19912009, у сааўтарстве з В. Д. Нікіціным).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Усесаюзнага агляду Саюза архітэктараў СССР (1986) за рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Мінска — залаты медаль; Лаўрэат XV рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў (20102011) за праект «Мінскае замчышча», паўднёва-ўсходняя частка — Нацыянальны гісторыка-археалагічны цэнтр—дыплом 1 ступені.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Мінскае замчышча[правіць | правіць зыходнік]

Канцэпцыя аднаўлення прадугледжвала музеефікацыю часткі Мінскага замчышча XI—XVII стагоддзяў, дэмантаж будынка спорткомплекса «Працоўныя рэзервы» па праспекце Пераможцаў, 2, стварэнне Нацыянальнага археалагічнага цэнтра з экспанаваннем пад шклом драўляных элементаў замчышча, рэканструкцыю фрагментаў земляных валаў і брамы, рэшткі якіх былі знойдзены пры будаўніцтве станцыі метро «Няміга», аднаўленне першай мураванай царквы XI стагоддзя на яе падмурках, а таксама дэманстрацыю аб’ектаў старажытнай забудовы з боку Ракаўскага прадмесця, якую мусіла звязаць з замчышчам вуліца Замкавая. Таксама вывучалася пытанне аб вынясенні на паверхню ў граніцах замчышча ракі Нямігі[1].

Макет гісторыка-архітэктурнага комплексу на месцы Мінскага замчышча

18 лістапада 2009 года Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўзгадніў канцэпцыю[2].

Узвядзенне гісторыка-архітэктурнага комплексу меркавалася пачаць у канцы 2011 года і завяршыць праз два гады. Паводле праекта комплекс мусіў размесціцца на плошчы 4,9 гектара і складацца з трох частак. Першая ўключае падземную залу-амфітэатр на 240 месцаў з абыходнымі галерэямі і экспазіцыяй каштоўных археалагічных знаходак. На месцы былога спорткомплекса «Працоўныя рэзервы» ў планавалася пабудаваны макет фрагмента старажытнага горада XII стагоддзя з уязной брамай, абарончымі валамі, храмам, вуліцамі і хатамі. Трэцяя частка комплексу — Ніжні рынак, дзе мусілі з’явіцца гандлёвыя рады, адкрытыя крамы з павецямі і павільён пад тэнтам «Тэатр-балаган» для выступленняў артыстаў рознага жанру, у тым ліку клоўнаў і фокуснікаў[3].

У пачатку 2011 года старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч выступіў, на падставе гістарычных, у тым ліку археалагічных, даследаванняў, за змяненне трасы валаў замчышча і яго планіроўкі, за аднаўленне аб’ёмна-планіровачнай структуры Ніжняга і Мяснога рынкаў на сярэдзіну XIX — пачатак XX стагоддзяў са страчанай забудовай паміж гэтымі архітэктурнымі комплексамі, а таксама за ўзнаўленне першага мінскага праваслаўнага храма менавіта над яго захаванымі аўтэнтычнымі падмуркамі[3].

14 студзеня 2011 года на пасяджэнні грамадскай наглядальнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны была падтрыманая прапанова таварыства па карэктоўцы праекта аднаўлення Мінскага замчышча, рэкамендацыі грамадскасці было прапанавана разгледзець на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады[4].

У маі 2011 года Астаповіч папрасіў Міністэрства культуры адхіліць ад пасады навуковага кіраўніка помніка міжнароднага значэння «Гістарычны цэнтр Мінска» Сяргея Багласава, галоўнага архітэктара праектаў КУП «Мінскпраект», які не выконвае палажэнні заканадаўства, асабліва ў вобласці захавання адметных духоўных, мастацкіх і (ці) дакументальных вартасцей каштоўнасці. Астаповіч адзначыў, што дагэтуль не былі вырашаны праблемныя пытанні, звязаныя з выкананнем заканадаўства ў сферы аховы спадчыны і метадалагічных падыходаў пры працах на гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, што, паводле яго меркавання, прыводзіць да знішчэння існай гістарычнай забудовы, змянення ландшафту, фальсіфікацыі схемы чырвоных ліній гістарычнай забудовы, у тым ліку Нямігі, Замчышча і вуліцы Гандлёвай, стварэння новай горадабудаўнічай сітуацыі, якая пазбаўляе помнік архітэктуры яго якасных характарыстак і інш. Паводле Астаповіча, Сяргей Багласаў, а таму замаўляе перад Мінкультуры пра адхіленне яго ад навуковага кіраўніцтва помнікам[5].

Паводле меркавання прадстаўнікоў БДТАПГІК, у праекце Багласава характарыстыкі аб'ектаў значна адрозніваліся ад арыгінальных:

" У праекце Багласава цалкам ігнаруецца ландшафт мясцовасці, які склаўся гістарычна. Узвышаная пляцоўка, якая сімвалізуе замчышча, створана без уліку гістарычнай канфігурацыі. Проста ўзялі цыркуль і правялі паўкруг. Побач з пляцоўкай плануецца ўзвесці балаганчык у выглядзе псеўдагарадка XII стагоддзя. Як мы можам ствараць так званую рэканструкцыю горада, калі няма матэрыялаў, на падставе якіх гэта будзе рабіцца? На тэрыторыі, дзе плануецца горад, не праводзіліся нават раскопкі! Мы не ведаем планіровачнай структуры таго перыяду, гэта значыць нам не вядомая схема размяшчэння пабудоў. І яшчэ важны момант — царкву плануецца адзнавіць на адлегласці каля 100 метраў ад таго месца, дзе яна знаходзілася насамрэч. Да ўсяго, невядома, як яна выглядала[6]. "

27 лістапада 2013 года на пасяджэнні навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры было прынята рашэнне выключыць з праекта дэталёвага плана рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска праект аднаўлення і музеефікацыі Мінскага замчышча, распрацаваны Сяргеем Багласавым. Пляцоўка Мінскага замчышча пакінута для комплексных навуковых даследаванняў і складання гісторыка-архітэктурнага апорнага плана[7].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Багласов Сергей Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.