Перайсці да зместу

Старая Беліца (Гомельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Старая Беліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 399 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
23(2)
Паштовыя індэксы
247024
Аўтамабільны код
3
Старая Беліца (Беларусь)
Старая Беліца
Старая Беліца
Старая Беліца (Гомельская вобласць)
Старая Беліца
Старая Беліца

Стара́я Бе́ліца[2] (трансліт.: Staraja Bielica, руск.: Старая Белица) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Урыцкага сельсавета. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Старабеліцкага сельсавета[3].

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад Гомеля[4], за 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза[4], за 4 км ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95)[5].

Непадалёк працякае рэчка Белічанка (прыток Узы).

Вёска Старая Беліца ўваходзіла ў склад валадарстваў Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе была падораная імператрыцай Кацярынай II князю М. Кантгаўзену, у якога і купіў Старую Беліцу ў пачатку XIX стагоддзя для свайго сына Міхала Станіслаў Солтан-Перасвет (з старажытнага княжацкага роду). У 1777 годзе ў цэнтры вёскі была пабудаваная праваслаўная Мікалаеўская царква, якая ў цяперашні час з’яўляецца помнікам архітэктуры (ахоўваецца дзяржавай).

З 8 снежня 1924 года Старая Беліца цэнтр сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Гомельскім раёне. Да 2006 года вёска Старая Беліца была цэнтрам Старабеліцкага сельсавета.

  • 1773 год — 490 жыхароў, 47 двароў;
  • 1875 год — 666 жыхароў, 150 двароў:
  • 1886 год — 664 жыхары, 110 двароў;
  • 1926 год — 635 жыхароў, 194 двары;
  • 2001 год — 576 жыхароў, 333 двары[4].

Памятныя і гістарычныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/homielskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  4. 1 2 3 БелЭн 2002.
  5. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Старая Беліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 160. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 года. (руск.)