Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Габы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
54°52′49″ пн. ш. 27°16′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Старыя Габы
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з бутавага каменю і цэглы. Да 1990-х гг. не дзейнічала.

Вокны
Царква з боку апсіды

Помнік архітэкіуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм традыцыйнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, прамавугодьная трапезная, кубападобны асноўна аб'ём, пяцігранная апсіда. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны маляўнічым 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах), якое ўзбагачаюць макаўкі званіцы і апсіды. Эстэтычны эффект дасягаецца і высакаякаснай муроўкай сцен з цёсаных блокаў вапняку, выкладкай імі арачнага партала галоўнага ўвахода і вуглавых рустаў. Цаглянай муроўкай выкладзены прафіляваныя карнізы з гарадкамі і ліштвы арачных аконных праёмаў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4