Троіцкая царква (Княгінін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Троіцкая царква
Княгінінская Сьвята-Троіцкая царква XVII ст. 001.JPG
Краіна Беларусь
Вёска Княгінін

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Княгінін Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў пач. XX ст.

У цэнтры вёскі. Акружана бутавай агароджай з арачнай брамай пад кілепадобным франтонам. Пабудавана каля 1772 г. з дрэва на месцы ўніяцкага храма, вядомага з 1713 г.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Будынак царквы чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: нізкі прытвор, прамавугольны ў плане бабінец з двух'яруснай (нізкі васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з рызніцай. Шацёр званіцы і двухсхільны дах апсіды завершаны цыбулепадобнымі макаўкамі. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, яго бакавыя фасады расчлянёны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі і лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах у форме какошнікаў. Гарызантальна ашаляваныя сцены апяразаны аркатурнымі фрызамі. Пазбаўлены дэкору інтэр'ер мае выразную прасторавую арганізацыю за кошт узаемасувязі рознавялікіх памяшканняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]