Перайсці да зместу

Свята-Троіцкая царква (Крывічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква ў Крывічах
Свята-Троіцкая царква ў Крывічах
54°42′47,22″ пн. ш. 27°17′26,30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Крывічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1887 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000435шыфр 613Г000435
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Царква ў пачатку XX ст.

Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка. Пабудавана ў 1887 г. з цэглы і бутавага каменю на ўрадавыя сродкі. Царкоўны пагост акаймаваны бутавай агароджай з 3-арачнай брамай. Да 1990-х гг. была закрыта.

У архіўных дакументах адзначаецца існаванне ў 1639 г. царквы ў цэнтры гандлёвай плошчы і царквы на беразе р. Сэрвач, у 1800 г. — драўлянай уніяцкай царквы. Апошняя пасля скасавання уніі стала праваслаўнай (у 1881 прыхаджане хадайнічалі аб стварэнні іканастаса), але да 1880-х гг. прыйшла ў заняпад і была закрыта[1].

Брама

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове будынка — кубападобны аб'ём малітоўнай залы, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсіда, з заходу праз трапезную — трох'ярусная шатровая званіца-прытвор (васьмярык на 2 чацверыках). Асноўны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з васьмігранным барабанам і цыбулепадобным купалам; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Арачныя аконныя праёмы і 3 уваходныя парталы дэкарыраваны кілепадобнымі ліштвамі. Фасады ўпрыгожаны падаконнымі нішамі і нішамі-крыжамі, апяразаны зубчастымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі.

Зноскі

  1. Минские епархиальные ведомости. 1886. № 5. С. 129—132.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.