Свята-Міхайлаўская царква (Аброва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°30′44″ пн. ш. 25°33′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Аброва
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1892 год
Стан дзейнічае, Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000285шыфр 113Г000285
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, на паўночным ускрайку аграгарадка Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Помнік драўлянага народнага дойлідства. Пабудавана ў 1892 годзе на месцы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы 1754—1757 гг. Складаецца з прамавугольнага ў плане зруба з трохграннай апсідай, нізкага бабінца і вежы-званіцы з шатром. Сцены звонку ашаляваны ў вертыкальным напрамку. Малітоўная зала перакрытая корабавым драўляным скляпеннем.

У царкве абразы XVIII стагоддзя, сярод якіх «Спас Вялікі Архіерэй», «Мікола», «Раство Маці Божай», «Успенне» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]