Свята-Міхайлаўская царква (Дзяніскавічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°43′36″ пн. ш. 26°40′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзяніскавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Будаўніцтва | 2009—2013 гады |
Стан | дзейнічае |
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Міра, 39а.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1786 годзе была пабудавана драўляная Петра-Паўлоўская царква. У 1842 годзе стараннем князя Льва Радзівіла была пабудавана новая царква.
17 лютага 1944 года царква згарэла.
26 чэрвеня 1995 года была зарэгістравана рэлігійная грамада, першыя набажэнствы праходзілі ў часовай дамавой царкве. У 2009 годзе быў закладзены падмурак новага храма, і распачалося будаўніцтва новага мураванага храма. 1 чэрвеня 2013 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецскім Стэфанам быў асвячоны новы храм[1][2].
Зноскі
- ↑ Ганцевичское благочиние(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.
- ↑ Приход храма Святого Архангела Михаила д.Денисковичи Ганцевичского района