Дзяніскавічы (Ганцавіцкі раён)
Выгляд
Вёска
Дзяніскавічы
| ||||||||||||||||||||||||
Дзяні́скавічы[1] (трансліт.: Dzianiskavičy, руск.: Денисковичи) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Дзяніскавіцкага сельсавета. Размешчаны за 25 км ад Ганцавіч і аднайменнай чыгуначнай станцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма, упершыню згаданы ў 1440—1447 гадах як «ловища» (паляўнічыя ўгоддзі) «у Денисковичох», якое разам з «чалавекам» у Клецкай воласці вялікі князь Казімір надаў Івашку Судзімонтавічу.[2]
Да 1924 года вёска ўваходзіла ў склад Слуцкага павета.
У 1900—1908 годзе ў вёсцы быў адкрыты лесапільна-бандарны завод.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 год — 1723 чалавекі
- 2009 год — 758 двароў, 1223 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяніс Васілевіч Лісейчыкаў (нар. 1979) — беларускі гісторык і архівіст
- Аляксандр Сямёнавіч Кляўчэня (1924—2002) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1971), прафесар (1972).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Міхайлаўская царква (2013)
- Курганны могільнік-1 перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стагоддзі), за 4 км ад вёскі, справа ад дарогі на в. Нач —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000164
- Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 5 км ад вёскі, справа ад дарогі на в. Вялікія Круговічы, ва ўрочышчы Смалярня —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000165
- Курганны могільнік-3 (X—XIII стагоддзі), ва ўрочышчы Варацец (74-ы квартал Кругавіцкага лясніцтва) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ LM № 3 (1440—1498). — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. — P. 56
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяніскавічы (Ганцавіцкі раён)