Свята-Міхайлаўская царква (Уселюб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
53°43′10″ пн. ш. 25°47′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Уселюб
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Навагрудскае
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы на месцы храма 1630 года. Пашырана ў 1848 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у кананічны, над якім на васьмігранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка. Магутныя плоскасныя сцены (таўшчыня 1,5 м) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з глыбокімі адхіламі. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада надбудавана драўляная званічка (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры плоскую столь падтрымліваюць 2 слупы, трохгранны іканастас вылучае апсіду і бакавыя рызніцы; пры ўваходзе створаны нартэкс з хорамі на 2-м ярусе. Абраз 1761 г. «Велікамучаніца Варвара».

Званіца-брама[правіць | правіць зыходнік]

Асобна перад храмам пастаўлена двух'ярусная чацверыковая мураваная званіца-брама, завершаная шатром з макаўкай. У яе афармленні выкарыстаны кілепадобныя франтоны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]