Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Пакроўская капліца | |
|---|---|
| | |
| 52°02′26,84″ пн. ш. 26°34′29,47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Сіціцк |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Стан | страчана |
Свята-Пакроўская капліца — былы праваслаўны храм у в. Сіціцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскага прыхода в. Плотніца. Капліца згарэла ў маі 2015 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства. Вырашана невялікай царквой з прытворам-званіцай, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з трохграннай алтарнай часткай. Цэнтральны зруб завершаны дахам з макаўкай, прытвор — 4- граннай каркаснай шатровай званічкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк)- Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк) на сайце «Архіварта»
