Свята-Пакроўская царква (Плотніца)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
| |
52°02′56,6″ пн. ш. 26°38′20,12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Плотніца |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 1781 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000688 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Плотніца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1781 г. з дрэва[1], у 1873 г. адноўлена[2]. У 1899 г. пабудавана царкоўна-прыходская школа.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Храм цэнтрычнай крыжова-купальнай кампазіцыі, якую фарміруюць цэнтральны кубападобны зруб і аднолькавыя па памерах прамавугольныя крылы бабінца, бакавых прыдзелаў, апсіды. Паміж крыламі прырублены вуглавыя квадратныя рызніцы. Асобныя вальмавыя дахі 5 аб'ёмаў завершаны цыбулепадобнымі купаламі на васьмігранных барабанах, што надае храму маляўнічы стракаты сілуэт. Гарызантальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі вітражнымі вокнамі ў разных ліштвах. Тры ўваходы аформлены ганкамі з двухсхільнымі навісямі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, у якую адкрыты светлавы васьмігранны барабан, падтрыманы канструкцыяй вуглавых парусаў. У бабінцы перагародкай вылучаны вузкі прытвор. Вельмі шанаваўся абраз «Маці Божая», маецца абраз 18 ст. «Пакроў».
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]У ансамбль з царквой уваходзіць пабудаваная ў 1873 г. двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Ніжні ярус ашаляваны, у адкрытым верхнім выяўлена каркасная канструкцыя збудавання.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Плотніца)
- Свята-Пакроўская царква (Плотніца) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Плотніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Плотніца) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1781 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Плотніца (аграгарадок)
- Праваслаўныя храмы Столінскага раёна
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Усходнепалеская школа дойлідства
- Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- 1781 год у Беларусі
- Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі