Свята-Пакроўская царква (Міхневічы)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Пакроўская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°25′37″ пн. ш. 26°31′12″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Міхневічы |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Лідская епархія |
| Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
| Дата заснавання | 1862 |
| Дата пабудовы | 1866 год |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Міхневічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм подоўжна-восевай кампазіцыі з трох’яруснай шатровай званіцай (васьмярык на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай і паўкруглай апсідай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане, над званіцай макаўка. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі, аркатурныя фрызы, карнізы.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам — хоры. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца драўляны разны іканастас.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўская царква (Міхневічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Міхневічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Міхневічы) на сайце «Архіварта»
