Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Орша)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Church in Vorša.JPG
54°30′22,8″ пн. ш. 30°25′03,52″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Орша
Канфесія Праваслаўе
Епархія Віцебская і Аршанская
Благачынне Цэнтральнае благачынне горада Оршы 
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Дата заснавання 1691
Дата пабудовы 2000-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000107шыфр 213Г000107
Стан дзейнічае

Свята-Раства-Багародзіцкая царква[1] — праваслаўны храм у горадзе Оршы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца пры ўтоку ракі Аршыцы ў Дняпро, на Зааршынні, па адрасе: вуліца Савецкая, 4а.

У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000-я гады яе аднавілі на старых падмурках. Твор архітэктуры барока і класіцызму. Рэшткі падмуркаў гістарычнай царквы Раства Багародзіцы з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычную царкву Раства Багародзіцы збудавалі ў 1661 годзе. На плане Оршы 1770 года яна значыцца насупраць замка і гарадзішча.

У 1781 годзе царква мела назву саборнай у імя Раства Багародзіцы. У XIX стагоддзі яе пераасвяцілі ў імя Святога Мікалая. Будынак рамантаваўся ў 1818 годзе. На плане 1843 года перад царквой значыцца званіца.

У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву разам з званіцай. У 1987 годзе пры пракладцы трубаправода ў культурным пласце на месцы царквы былі знойдзены асобныя часткі сцен і падмуркаў, рэшткі паліхромнай кафлі, шматлікія пахаванні. У 1994—1995 гадах праводзіліся археалагічныя даследванні падмуркаў царквы[2].

У 2000-я гады Беларуская Праваслаўная Царква аднавіла будынак на старых падмурках, аднак пры адбудове аўтэнтычныя барочныя купалы-бані з чатырохканцовымі крыжамі замянілі на пазалочаныя купалы-цыбуліны з васьміканцовымі крыжмі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Гэта цэнтрычны кубападобны аб’ём з завяршэннем у выглядзе магутнага паўсферычнага купала, над якім узвышаецца васьмігранны ліхтар. Падобныя вежы адзначаюць вуглы асноўнага аб’ёма. Рысы барока выявіліся ў пластыцы вежаў і авальных люкарнах у аснове купала, складана пряфіляваных антаблементах, пластычных ліштвах прамавугольных аконных праёмаў. Рысы класіцызму — у аднолькавых кампазіцыях роўнічных фасадаў, завершаных трохвугольнымі франтонамі, антаблеменце з дарычным фрызам, парных паўкалонах. Да асноўнага аб’ёму воссю ўсход—захад далучаецца акруглая апсіда з бакавымі рызніцамі і прытвор. Будынак мае галоўны і 2 бакавыя ўваходы.

Інтэр’ер у стылі позняга барока меў багатую пластыку. Пад царквой існавала крыпта з пахаваннямі. Побач з царквой стаяў службовы корпус з вежай-званіцай, які выходзіў на Вакзальную (цяпер Савецкую) вуліцу[3].

Зноскі

  1. Таксама царква Нараджэння Божай Маці, Царква Раства Багародзіцы
  2. Левко О. Н. Культовые памятники Орши конца XVI—XVIII вв.: (историко-археол. исслед.). — Орша, 1996.
  3. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]