Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Уваравічы)
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
52°35′32″ пн. ш. 30°43′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Уваравічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская епархія |
Дата пабудовы | 1945 год |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1945 годзе з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Крыжова-купальны падоўжана-выцягнуты храм фарміруюць працяглы прамавугольны ў плане бабінец з макаўкай над двухсхільным дахам, папярочны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа двухсхільных дахаў завершана васьмігранным светлавым барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем з размалёўкамі, апсіда вылучана трапецападобным прасветам і двух’ярусным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святы Мікалай», святочнага цыкла іканастаса «Уваскрасенне», «Узнясенне», «Праабражэнне», «Стрэчанне», «Уезд у Іерусалім», «Сашэсце Святога Духа».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Уваравічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Уваравічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)