Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Чырвоны Партызан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°14′36″ пн. ш. 31°40′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Гомельская епархія
Дата пабудовы XX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Чырвоны Партызан (Плутоўка) Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва. Да 1980-х гг. была закрыта.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Традыцыйная крыжовая схема праваслаўнага храма набыла манументальнае шматпланавае кампазіцыйнае вырашэнне. Сілуэт храма мае 2 вертыкальныя дамінанты — 3-ярусную (васьмярык на 2 чацверыках) шатровую званіцу, надбудаваную над бабінцам, і 8-гранны шатровы барабан над 4-схільным дахам кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы. Шатры завершаны макаўкамі. Ярусную пабудову архітэктурнай кампазіцыі падкрэсліваюць прырубы прамавугольнай апсіды і бакавых прыдзелаў да асноўнага аб’ёму, панамарскай і хрысцільні да бабінца, нарастаючы рытм іх 2-схільных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры пануе прастора малітоўнай залы, перакрытая 8-гранным шатровым скляпеннем на ветразях. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]