Свята-Троіцкая царква (Белавуша)
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
| |
51°56′22,20″ пн. ш. 26°54′57,21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | неарускі стыль |
Архітэктар | В. І. Струеў |
Дата пабудовы | 1905 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000670 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў в. Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1905 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма 1833 года паводле праекта архітэктара В. І. Струева[1].
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неарускага стылю. Мае кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю: прытвор-званіца, бабінец, малітоўная зала, апсіда з тарцовай рызніцай. Асноўны магутны кубападобны зруб завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Такія ж макаўкі вянчаюць вальмавы дах прамавугольнай апсіды і высокі шацёр двух’яруснай (васьмярык на высокім чацверыку) званіцы (святар і прыхаджане ў 1891 набылі 20-пудовы звон[2]). Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай. Тры ўваходы вырашаны ганкамі з вастраверхімі навісямі на матыў церамковай старажытнарускай архітэктуры.
У інтэр'еры адкрываецца светлавы барабан, які праз вуглавыя парусы абапіраецца на сцены зруба.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Троіцкая царква (Белавуша) на Вікісховішчы |
- Свята-Троіцкая царква (Белавуша) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Белавуша) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Белавуша) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Белавуша) на сайце «Архіварта»