Свята-Троіцкая царква (Целяханы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Троіцкая царква
52°30′53″ пн. ш. 25°50′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Целяханы
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1934 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1934 г. з дрэва на месцы храма 19 ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Храм складанай шматпланавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: па падоўжнай восі размешчаны званіца, кароткі бабінец, кубападобны асноўны аб’ём, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі на гранёным шатры званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку) і 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Пірамідальны характар асноўнага аб’ёму вылучае 2-ярусны пакаты шатровы дах, прарэзаны цэнтрычным чацверыком «другога святла» з радамі паўарачных люкарнаў па перыметры. Да бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму далучаюцца 5-гранныя прыдзелы, якія абумовілі крыжападобнае развіццё плана будынка. Галоўны ўваход аформлены навіссю на 4 слупах з макаўкай у завяршэнні. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер зальны з 2-ярусным перакрыццем на вуглавых ветразях. Абраз 18 ст. «Маці Бажая Адзігітрыя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]