Целяханы
Гарадскі пасёлак
Целяханы
| ||||||||||||||||||||
Целяханы[2] — гарадскі пасёлак у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на Агінскім канале, на аўтадарозе Івацэвічы—Пінск. Цэнтр Целяханскага сельсавета. За 45 км да паўднёвага ўсходу ад г. Івацэвічы, 181 км ад Брэста. Насельніцтва 3 985 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя з 16 ст. як вёска ў Пінскам павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. З 17 ст. мястэчка. Належалі князям Дольскім, Вішнявецкім, у 19 ст. — Пуслоўскім. Эканамічнаму росту мястэчка спрыяла будаўніцтва Агінскага канала.
У 1775—1778 гг. Міхал Казімір Агінскі заснаваў тут фаянсавую мануфактуру, якая вырабляла дэкаратыўныя вазы, скульптуру малых форм, фрызы і карнізы для камінаў і печаў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі. Мястэчка набыў Войцех Пуслоўскі.
З 1921 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. у БССР. 6 снежня 1956 года вёска Целяханы была пераўтворана ў гарадскі пасёлак[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Агінскі канал — помнік гідратэхнічнага будаўніцтва
- Целяханская Траецкая царква
- Каталіцкія могілкі з пахаваннямі нямецкіх салдат Першай сусветнай вайны. Таксама тут пахаваны беларускі пісьменнік, уніяцкі святар — айцец Баляслаў Пачопка; маці маршала Канстанціна Ракасоўскага — Антаніна Аўсяннікава.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Целяханы
- ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС // Целяханы: старонкі 455-гадовай гісторыі