Перайсці да зместу

Святлана Арцёмаўна Акружная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Святлана Акружная)
Святлана Арцёмаўна Акружная
Дата нараджэння 26 студзеня 1947(1947-01-26) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 1969-цяпер
Тэатр
Член у
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 7170318
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святлана Арцёмаўна Акружная (26 студзеня 1947, Чарнаўцы, Украіна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1976). Народная артыстка Беларусі (1991[1])

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе (педагог Дз. А. Арлоў)). З 1969 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Намеснік Старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарным пытанням (2004—2008 гг.)[2]

Аўтар кнігі «Все прожить — и чтобы сердце не разбилось»[1].

Пра асаблівы талент Святланы Акружной, яе актыўную грамадскую пазіцыю напісана больш 450 нарысаў і артыкулаў у кнігах, часопісах, газетах і біяграфічных даведніках, зняты дакументальны фільм «Святлана» (рэжысёр А. Трафіменка).

  • Анютка («Улада цемры» Л. Талстога),
  • Дачка («Зацюканы апостал» А. Макаёнка),
  • Нэлі («Прыніжаныя І зняважаныя» Ф. Дастаеўскага),
  • Маргарыта («Генры VI» У. Шэкспіра),
  • Франка («Хам» Э. Ажэшкі),
  • Бобі Мітчэл («Гэты страсна закаханы» Н. Сайман),
  • Люба («Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай),
  • Дорыс («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слэйда),
  • Эмілія («Рэцэпт Макропуласа» К. Чапека),
  • Жана («Жана» Ж. Ануя),
  • Мадам («Марлен, Марлен…» Д. Мінчонка),
  • Ганна («Пад сонцам» В. Маслака),
  • Актрыса («Любоўны карагод» А. Шніцлера),
  • Кацярына Іванаўна з аднайменнай п'есы Л. Андрэева,
  • Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава),
  • Лаура («Бацька» А. Стрындберга),
  • Марціна («Лекар мімаволі» Ж. Б. Мальера),
  • Васан («Васан» М. Горкага),
  • Таня («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава),
  • Вольга («Стары дом» А. Казанцава),
  • Сісі («Квартэт» Р. Харвуда)

і інш.

  • 1998 Падзенне ўверх (Беларусь)
  • 1990 Плач перапёлкі: Ганна Карпаўна
  • 1983 Зацюканы апостал (фільм-спектакль): дачка
  • 1971 Запыт (кароткаметражны): Алена

Псеўдаўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Жанчына года-1997-1998» (Даведнік «2000 самых вядомых людзей у свеце»);
  • Прэмія Міру ад аб’яднанай культурнай канвенцыяй ЗША пры аддзяленні Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2005 г.);
  • «Жанчына года-2004» (аб’яднаная культурная канвенцыя ЗША пры аддзяленні Амерыканскага біяграфічнага інстытута);

Зноскі

  • Святлана Арцёмаўна Акружная // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 23-24
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — 702 с. — 9 500 экз.