Святлана Леанідаўна Курылёва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святлана Леанідаўна Курылёва
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 лютага 1928(1928-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 2011(2011-11-18) (83 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст
Мова твораў руская
Узнагароды Узнагароджана медалём «2000 год Хрысціянству», лаўрэат прэміі часопіса «Нёман» – «Празаік года», лаўрэат прэміі Саюза кінематаграфістаў Беларусі

Святлана Леанідаўна Курылёва (25 лютага 1928, Жытомір, Украіна — 18 лістапада 2011, Каменец, Беларусь) — празаік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Жытомір (Украіна), у сям’і ваеннаслужачага. У 1945 годзе закончыла школу ў Харкаве і ў гэтым жа годзе паступіла ў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт.

У 1950 годзе закончыла яго і ў тым жа годзе па запрашэнні Міністэрства адукацыі Беларусі прыехала працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў  г. Камянец Брэсцкай вобласці. Працавала выкладчыкам рускай мовы і літаратуры з 1950 па 1982 гады.

Літаратурнай творчасцю займалася з 1952 года.

Празаік, публіцыст, шмат супрацоўнічала з радыё.

Яе першая проза была надрукавана ва ўсесаюзным часопісе «Юность» у 1960 годзе (апавяданне «Дорога»), якое потым перадрукавала «Литературная газета» (Расія).

Публіцыстычныя артыкулы школьнай настаўніцы часта друкаваліся ў мясцовай і абласной прэсе.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1980 года, з 2006 — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пасля выхаду на пенсію ў 1988 годзе Святлана Леанідаўна поўнасцю аддалася літаратурнай творчасці[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг:

  • «Жаворонки на улице»: проза (Минск, «Беларусь», 1965).
  • «И нелегко, и непросто»: проза (Минск, «Беларусь», 1975).
  • «Формула успеха»: проза (Минск, «Беларусь», 1979).
  • «Доброта»: повести (Минск, «Мастацкая літаратура», 1983).
  • «Самый короткий день»: повесть (Минск, «Мастацкая літаратура», 1987).

Публікацыі ў літаратурных з0борніках:

  • «Совхоз-комбинат „Беловежский“: сегодня и завтра»: в соавторстве с Ю. Д. Морозом (Минск, «Ураджай», 1997).
  • «Памяць. Камянецкі раён»: удзельнічала ва ўкладанні кнігі (Мінск, «Беларусь», 1990).

Малая проза

  • «Дорога»: рассказ, журнал «ЮНОСТЬ» (Москва, 1960).

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Альманах «БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА»: «На земле предков»: размышления в преддверии праздника" (№ 30, 2005). «Устоять против сети» (№ 2, 2007). «Во саду ли, в огороде» (№ 8, 2007).

А таксама ў часопісах: «НЁМАН», «РАБОЧЕ-КРЕСТЬЯНСКИЙ КОРРЕСПОНДЕНТ» (Москва); у расійскіх газетах: «ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЗЕТА», «УЧИТЕЛЬСКАЯ ГАЗЕТА», «ХОЗЯИН»; у беларускіх газетах: «ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА», «СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ» (Мінск), «ЗАРЯ», «БРЕСТСКИЙ КУРЬЕР», «ВЕЧЕРНИЙ БРЕСТ».

Газета «НАВІНЫ КАМЯНЕЧЧЫНЫ»: «Молчать о важном — преступление» (02.09.2005). «Як дапамагчы сабе самому» (16.01.1999). «Души прекрасные порывы» (04.02.1999) і інш.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Узнагароджана медалём «2000 год Хрысціянству»
  • Лаўрэат прэміі часопіса «Нёман» — «Празаік года»
  • Лаўрэат прэміі Саюза кінематаграфістаў Беларусі

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Літаратурная ніва Камянеччыны»: Камянецкія чытанні: матэрыялы рэспубліканскай практычнай канферэнцыі (Камянец, 04.09.2005).
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).
  • «Курылёва Святлана Леанідаўна»: газета «Навіны Камянеччыны» (26.11.2011).
  • «Долгий путь слова. Апошняя размова са Святланай Курылёвай»: Любоў Паўлава, «Брестский курьер» (лістапад, 2011).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.