Святлана Уладзіміраўна Барташ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Уладзіміраўна Барташ
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 4 мая 1969(1969-05-04) (54 гады)
Партыя Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Святлана Уладзіміраўна Барташ (нар. 4 мая 1969, Салава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 і 8 склікання[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 мая 1969 года ў вёсцы Салава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу».

Працавала эканамістам па працы, галоўным эканамістам калгаса «Іскра» Драгічынскага раёна; на розных пасадах у эканамічным аддзеле ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама, намеснікам начальніка, начальнікам эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама; старшынёй Драгічынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў.

Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў; член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі