Сава I Сербскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Святы Сава)
Сава I Сербскі
сербск.: Свети Сава
Свецкае імя Растка Няманіч
Дата нараджэння 1169 ці каля 1174[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1236(1236-01-14)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Манаскае імя Сава
Шануецца у шэрагу Праваслаўных цэркваў
У ліку цудатворац
Дзень памяці 12 (25) студзеня
Заступнік адукацыя, навукі
Працы Жыціе Святога Сімяона; інш.
Бацька Стэфан Неманя
Маці Анастасія Сербская[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сава, свецкае імя Растка Няманіч (сербск.: Сава, Растко Немањић; 1169 або 1174/1175 — 14 студзеня 1236) — вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзеяч свайго часу, першы архіепіскап сербскі. Святы заступнік Сербіі, адзін з самых шанаваных святых Сербскай праваслаўнай царквы.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы сын Стэфана Немані, брат Стэфана Першавенчанага. У 18-гадовым узросце пастрыжаны ў манахі, спачатку жыў у адным з манастыроў Канстанцінопаля, потым на Афоне, дзе аднавіў Хіландарскі манастыр, які стаў цэнтрам сербскай духоўнай культуры сярэднявечча.

У 1208 годзе Сава вяртаецца ў Сербію, каб спыніць вайну паміж сваімі старэйшымі братамі Стэфанам II Няманічам і Вуканам Зецкім. Быў архімандрытам манастыра ў Студзеніцы, стварыў аўтакефальную (незалежную) Сербскую праваслаўную царкву і стаў яе першым архіепіскапам у 1219 годзе. У 1233 годзе перадаў архіепіскапскі сталец свайму вучню Арсенію Срэмскаму.

Здзейсніў паломніцтва ў Іерусалім, заснаваў у Палесціне манастыр Святы Архангел і шпіталь для праваслаўных паломнікаў. На зваротным шляху праязджаў праз Балгарыю, дзе памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў балгарскай сталіцы Тырнаве. Пляменнік Савы, сербскі кароль Стэфан Уладзіслаў (зяць балгарскага цара Івана Асеня II), праз год перанёс яго мошчы з Тырнава ў манастыр Мілешава.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]