Перайсці да зместу

Свінуха тоўстая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свінуха тоўстая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tapinella atrotomentosa (Batsch) Sutara, 1992


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  72122
EOL  195962
MB  360246

Свінуха тоўстая, Благушка (Tapinella atrotomentosa) — від неядомых[1] грыбоў рода Тапінела (Tapinella) сямейства Tapinellaceae. Раней адносіўся да роду Свінуха (Paxillus) сямейства Свінухавыя (Paxillaceae)

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мае дыяметр 5—18 (30) см, спачатку пукатая, пазней пляската-ўвагнутая, бакавая, з загнутым уніз аксаміцісты краем, буравата-, вохрыста- ці іржава-карычневага колеру. Часам шапка эксцэнтрычная да ножкі ці мае форму языка[2].

Мякаць жоўтая ці бураватая, тоўстая, дастаткова шчыльная, з кіславатым пахам, крыху горкая на смак, на зрэзе цямнее[2].

Пласцінкі сыходныя, частыя, тоўстыя, жаўтаватага ці вохрыста-жоўтага колеру. Каля ножкі пласцінкі ўтвараюць сетку[2].

Ножка грыба вышынёй 5—6 см і 2—3 (да 5) см у дыяметры, крывая, суцэльная, шчыльная, чорна-бурага і карычнева-бурага колеру. Паверхня ножкі лямцава-аксамітавая, пакрытая цёмным ворсам па ўсёй даўжыні[2].

Споры жоўта-карычневыя ці бурыя, гладкія, 5—6 х 3—4 мкм[2][3].

Экалогія і распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Расце на дрэвах, каля пнёў і ствалоў у хваёвых і мяшаных лясах. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна.

Плоданашэнне ў ліпенікастрычніку. Часта расце групамі.

Свінушка тоўстая — малавядомы ўмоўна ядомы грыб. Ужываецца ў ежу толькі пасля стараннай тэрмічнай апрацоўкі.

У пладовых целах благушкі змяшчаецца атротамянцін — карычневы пігмент з антыбіятычнымі ўласцівасцямі, вытворнае паліпоравой кіслаты, які адрозніваецца прыкметным супрацьпухлінавым дзеяннем[2].

Зноскі

  1. И. А. Дудка, С. П. Вассер. Грибы. Справочник миколога и грибника. — Киев: «Наукова думка», 1987.
  2. а б в г д е Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974.
  3. Сергеева М. Н. Грибы. — М.: «Культура и традиции», 2003. — С. 52. — 264 с. — ISBN 5-86444-080-9