Себасцьян Кабат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Disambig-dark.svg Магчыма, вы шукалі Джон Кабат.
Себасцьян Кабат
італ.: Sebastiano Caboto
Cabot-Shaw.jpg
Род дзейнасці: падарожнік-даследчык, картограф
Дата нараджэння: 1484[1]
Месца нараджэння:
Падданства: Іспанія
Дата смерці: 1557[1]
Месца смерці:
Бацька: Джон Кабат
Маці: Матэя Кабота
Себасцьян Кабат на Вікісховішчы

Себасцьян Ка́бат, або Себасцьян Кабо́т (італ.: Sebastiano Caboto, англ.: Sebastian Cabot, ісп.: Sebastián Cabot; каля 1474 — 1557) — англійскі і іспанскі мараплавец венецыянскага паходжання, даследчык усходняга ўзбярэжжа Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

Нарадзіўся ў сям'і Джона Кабата ў Венецыі. Год нараджэння застаецца меркаваным. Першы запіс датычыцца 11 снежня 1484 г., калі Себасцьян разам з бацькам атрымаў венецыянскае грамадзянства. У далейшым сам не аднойчы падкрэсліваў, што з'яўляецца грамадзянінам Венецыянскай рэспублікі. У маленстве разам з сям'ёй жыў у Венецыі і Іспаніі, і ў 1497 г. пераехаў у Англію. Паводле ўзгадкі самога Себасцьяна, прымаў удзел у англійскай экспедыцыі 1497 г. з Брысталя ў Новы свет на чале свайго бацькі Джона Кабата. У 1505 г. атрымаў ад Генрыха VII штогадовую выплату ў 20 фунтаў стэрлінгаў за службу ў Брысталі.

У 15081509 гг. узначальваў экспедыцыю праз Атлантычны акіян. Хрыстафор Калумб і Джон Кабат лічылі, што знайшлі шлях у Азію. Аднак да 1507 г. стала вядома, што Амерыка з'яўляецца самастойным кантынентам. Экспедыцыя Себасцьяна Кабата была накіравана для адкрыцця паўночнага праходу у Ціхі акіян. Пра яе вядома галоўным чынам праз пераказы іспанскіх пасрэднікаў, да якіх пазней звяртаўся Себасцьян Кабат.

У маі 1512 г. суправаджаў англійскую армію ў Францыю ў якасці картографа. У верасні таго ж года пераехаў у Іспанію, дзе прапанаваў свае паслугі для арганізацыі плавання ў Ньюфаўндленд і атрымаў званне капітана. Аднак з-за смерці Фердынанда Арагонскага яно так і не пачалося. У 1420 г. зноў наведаў Англію для перагавораў пра новую экспедыцыю ў Паўночную Амерыку, але перарваў іх і вярнуўся ў Іспанію. Вёў далейшыя перагаворы з Іспаніяй і Венецыяй.

Узначальваў іспанскую экспедыцыю 4 сакавіка 1525 г. — жніўні 1530 г. у раён Ла-Плата для пошукаў паўднёвага праходу ў Ціхі акіян. З-за сутычак з індзейцамі і недахопу правіянту яна скончылася беспаспяхова. Себасцьян Кабат быў высланы іспанскімі ўладамі ў Аран, аднак у 1533 г. памілаваны.

У 1547 г. зноў пераехаў у Англію. Удзельнічаў у стварэнні Маскоўскай кампаніі. У канцы жыцця вёў перапіску з каралём Іспаніі, у якой абяцаў падараваць невядомыя тры сакрэты за дазвол вярнуцца ў гэту краіну. Перапіска перарвалася ў канцы 1557 г. відавочна з-за смерці Себасцьяна Кабата.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]