Северн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Северн
англ.: Severn
SevernFromCastleCB.JPG
Характарыстыка
Даўжыня 354 км
Плошча басейна 11 420 км²
Басейн Кельцкае мора
Расход вады 61,17 м³/с
Вадацёк
Выток Плінлімана
 · Вышыня 610 м
 · Каардынаты 52°29′40″ пн. ш. 3°44′15″ з. д.HGЯO
Вусце Брыстальскі заліў
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 51°34′50″ пн. ш. 2°41′00″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Северн (Вялікабрытанія)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Северн на Вікісховішчы

Се́верн [1] (англ.: Severn, вал.: Hafren, лац.: Sabrina) — самая вялікая па працягласці рака ў Вялікабрытаніі[2].

Даўжыня плыні ракі складае 354 км. Северн пачынаецца каля ўсходняга схіла Плінлімана ва Уэльсе, у сваім верхнім цячэнні, якое накіроўваецца на паўночны ўсход, утварае некалькі вадаспадаў, а ад Уэлшпула, у 244 км ад вусця, Северн становіцца суднаходнай для барак. Накіроўваючыся далей на ўсход, Северн цячэ па даліне шырынёй у 1,5 км, перасякае ўрадлівую раўніну Шрусберы, а ў сваім паўднёва-ўсходнім, а да канца — паўднёва-заходняй ніжняй плыні акружана лясістымі горамі. Ніжэй Вустэра Северн уступае ва ўрадлівую раўніну Глостэра, пры вусці разліваецца ў шырокі ліман і паміж мысам Брын-Даўн і Лавернак упадае ў Брыстальскі заліў.

Падчас прыліваў вада пры вусці паднімаецца часам на 18 метраў, плаціны абараняюць тут краіну ад паводак. Дзякуючы збудаванаму каналу марскія судны ў 300 тон дасягаюць Глостэра. Разам са сваімі прытокамі Эйван, Эск і Уай Северн утварае басейн у 21 027 км²; каналамі Северн злучана з Тэмзай, Трэнтам, Хамберам і Мерсі.

Велічыня максімальнага сізігійнага прыліва ў эстуарыі Северна роўная 14,6 метраў — самая вялікая ў Вялікабрытаніі і другое месца ў свеце пасля заліва Фандзі (Канада). Утвараецца на прыліўным участку ракі ў вусцевай вобласці ракі Северн прыліўны бор, вышынёй больш за 2 метра (максімальная — 2,8 метра) у перыяд вясновых сізігійных прыліваў ніжэй па цячэнню ад горада Глостэр.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. The River Severn (англ.) . BBC Home. Праверана 9 лютага 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]