Сейшэльская рупія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
100 сейшэльскіх рупій. Аверс манеты

Сейшэ́льская рупія (код ISO 4217: SCR) — афіцыйная валюта Сейшэлаў, дзеліцца на 100 цэнтаў. Валюта была ўведзеная 1914 годзе, для замены Маўрыкійскай рупіі, якая абарачалася на Сейшэлах з 1877 года. У штодзённым жыцці рупія звычайна скарачаецца да «SR» ці «SRe».

Першапачаткова, ў 1914 годзе рупія была ўведзена толькі ў банкнотах. Манеты былі ўведзеныя ў 1939 годзе.

Манэты[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе былі ўведзены манеты вартасцю 10, 25 цэнтаў, ½ і 1 рупія. У 1948 годзе да іх былі дададзены яшчэ манеты вартасцю 1, 2 і 5 цэнтаў. Усе манеты былі аднаго памеру і вельмі падобнага дызайну.

Некаторыя змены ў складзе і выглядзе манет былі ўведзеныя ў 1951, 1953 і 1954 г.г. У 1982 годзе была ўведзена манета вартасцю 5 рупій. У 1992 годзе манета ў 1 цэнт была выведзеная з абарачэння.

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

У 1914 годзе, урад Сейшэлаў увёў у абарачэнне банкноты вартасцю 50 цэнтаў, 1, 5 і 10 рупій. У 1928 годзе да іх дадалі банкноту вартасцю 50 рупій. Банкноты вартасцю 50 цэнтаў і 1 рупія былі заменены манетамі ў 1951 годзе, а ў 1968 замянілі і 5 рупій. Банкноты вартасцю 20 і 100 рупій былі ўведзены ў 1968 годзе.

У 2005 годзе была ўведзена банкноты вартасцю 500 рупій.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]