Каморскі франк
| Каморскі франк | |
|---|---|
| Коды і сімвалы | |
| Коды ISO 4217 | KMF |
| Сімвалы | CF |
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of the Comoros[d] |
| Вытворца банкнот | Bank of France[d] |
| Курсы на 17 красавіка 2026 года | |
| 1 USD | 417 KMF |
| 1 EUR | 492 KMF |
| 1 RUB | 5,528 KMF |
| 1 GBP | 564 KMF |
| 1 JPY | 2,615 KMF |
| 1 BYN | 143,7 KMF |
Каморскі франк (фр.: franc comorien, араб. فرنك قمري, код ISO 4217: KMF) — афіцыйная валюта Каморскіх астравоў. Франк дзеліцца на 100 сантымаў, але ў наш час яны выйшлі з абарачэння.
Французскі франк прыйшоў у Каморскія астравы разам з усталяваннем тут французскага пратэктарату ў 1886 годзе. У 1891 годзе султан Саід Алі Анжуанскі ўвёў уласныя франкі, якія абарачаліся паралельна з французскай валютай. У 1912 годзе Каморы сталі мадагаскарскай правінцыяй, французскія грошы ўжываліся да 1925 года.
1 ліпеня 1925 года французскі ўрад згадзіўся на стварэнне Мадагаскарскага Банку са штаб-кватэрай у Парыжы, якому дазвалялася выпусціць у абарачэнне валюту для Мадагаскарскай калоніі. Малагасійскі франк абарачаўся ў калоніі разам з французскім да 1943 года. З 1945 года малагасійскі франк пачаў называцца «малагасійскі і каморскі франк».
У 1960 годзе Мадагаскар атрымаў незалежнасць, увёўшы ўласную валюту. У 1979 годзе ўрад Камораў падпісаў грашовае пагадненне з Францыяй, згодна з якім каморская валюта мела фіксаваны курс да французскага франка.
У сярэдзіне 90-х г.г. каморскі франк быў значна дэвальваваны ў адносінах да французскага франка, а пасля пераходу Францыі на еўра курс каморскага франка да еўра быў зафіксаваны на ўзроўні 491,96775 каморскіх франкаў да 1 еўра.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
