Мецікал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Меціка́л (парт.: meticais) — афіцыйная валюта Мазамбіка, уведзеная ў абарачэнне ў 1976 годзе для замены партугальскага эскуда. Мецікал дзеліцца на 100 цэнтава.

Назва «мецікал» паходзіць ад арабскага слова цяжар. У ХІХ ст. гэтае слова ўжывалася як альтэрнатыўнае імя залатога дынара, што быў плацёжным сродкам на большай частцы Афрыкі.

У абарачэнні знаходзяцца манеты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 цэнтава і 1, 2, 5, 10 мецікалаў. Усе манеты выкананы з медзь-нікелевага сплаву ці алюмінія. Малюнак на ўсіх манетах падобны, адлюстроўвае культурныя і гістарычныя месцы і падзеі, на адваротным боку змешчаны дзяржаўны герб Мазамбіка.

Банкноты друкуюцца ў Вялікабрытаніі, маюцца наміналы: 100, 500, 1000, 5000, 10 000 мецікалаў, малюнкі падобныя да малюнкаў на манетах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]