Туніскі дынар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Туніскі дынар
دينار تونسي

Узор 30 туніскіх дынароў Узор 30 туніскіх дынароў

Узор 30 туніскіх дынароў Узор 30 туніскіх дынароў

Код ISO 4217 TND
Краіна Туніс
Складаецца з 1000 мільем
Абрэвіятура د.ت ці DT
Манеты 5, 10, 20, 50 і 100 мілімаў,
½, 1, 5 дынароў
Банкноты 5, 10, 20, 30, 50 дынароў
Цэнтральны банк Цэнтральны Банк Туніса
Вэб-сайт www.bct.gov.tn
Абменны курс (на 14 мая 2010 года)
1 €1 = 1.6739 TND
1 $1 = 1.3209 TND
1 100 рублёў = 4.4236 TND
1 10000 бел.рублёў = 4.6120 TND

Туніскі дынар — грашовая адзінка дзяржавы Туніс.

Адзін туніскіх дынар роўны 1000 мілімам. Міжнароднае абазначэнне: TND. Выкарыстоўваецца сімвал - DT.

Манеты і банкноты ў сучасным абароце[правіць | правіць зыходнік]

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе Цэнтральным банкам Туніса былі ўведзены ў абарот банкноты наміналам ½, 1 і 5 дынароў. У 1969 выпушчана банкнота наміналам 10 дынароў. Апошняя серыя ½ дынара выпушчана ў 1973 годзе, наміналам 1 дынар — у 1980. Банкнота наміналам 20 дынар уведзена ў 1980 годзе, апошняя серыя наміналам 5 дынароў выпушчана ў 1993 годзе. Банкноты наміналам 30 дынароў выпушчаны ў 1997 годзе. Банкноты наміналам 50 дынароў выпушчаны 25 ліпеня 2009 года. У 2006 годзе выпушчана новая серыя хадавой банкноты наміналам 10 дынароў з галаграмай.

Current Series
Выява Намінал Асноўны колер Апісанне
Аверс Рэверс Аверс Рэверс
5 TND reverse.jpg 5 дынароў Зялёны Ганібал
10awers1.jpg 10rewers1.jpg 10 дынароў Зялёны Ібн Хальдун Сімвал рэвалюцыйнай змены ўлады 7 лістапада 1987 года, Язмінавай рэвалюцыі
10 TND obverse.jpg 10 TND reverse.jpg 10 дынароў Блакітны Ібн Хальдун Сімвал рэвалюцыйнай змены ўлады 7 лістапада 1987 года, Язмінавай рэвалюцыі
10avers.jpg 10revers.jpg 10 дынароў Блакітны Эліса (Dido) уведзены пасля канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Тунісе 2006 годзе.
20 TND obverse.jpg 20 TND reverse.jpg 20 дынароў Пурпурны Хейрэдзін Kheireddine Et-Tounsi
30 TND obverse.jpg 30 TND reverse.jpg 30 дынароў Аранжавы Абу эль-Касім Ашабі (англ.: Aboul-Qacem Echebbi)
50 TND ob 2009.jpg 50 дынароў Зялёны Ібн Эль Рашыд Ibn El Rachiq Kairouani

Манеты[правіць | правіць зыходнік]

Дваццаць мілімаў, 1960

На пачатак 2009 года ў абароце ў Тунісе знаходзіліся манеты наступнай добрай якасці:

  • 5 мілімаў (у абароце з 1960 года)
  • 10 мілімаў (з 1960)
  • 20 мілімаў (з 1960)
  • 50 мілімаў (з 1960)
  • 100 мілімаў (з 1960)
  • ½ дынара (з 1968)
  • 1 дынар (з 1976)
  • 5 дынароў (з 2002)

У 1960 годзе таксама былі ўведзены манеты ў 1 і 2 міліма, але іх апошні выпуск адбыўся ў 1980 і 1983 гг. адпаведна і ў наш час іх няма ў абароце.

Па законе нельга вывозіць нацыянальную валюту (дынар) за мяжу.


Шаблон:Дынар