Малавійская квача
Малавійская квача | |||
---|---|---|---|
* англ.: Malawian kwacha | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | MWK | ||
Сімвалы | MK | ||
Абрэвіятуры | K | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Краіна-эмітэнт | Малаві | ||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
Дробныя | тамбалам | ||
Уведзена | 1971 | ||
Валюта-папярэднік | Malawian pound[d] | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Reserve Bank of Malawi[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малавійская квача (код ISO 4217: MWK) — афіцыйная валюта Малаві з 1971 года. Квача замяніла Малавійскі фунт па курсе 2 квача = 1 фунт. Квача дзеліцца на 100 тамбала. Сваю назву квача атрымала ад слова з мовы н'ян'я і бемба «світанак», а тамбала перакладаецца як «певень». Атрымліваецца паэтычны пераклад валюты як: «сто пеўняў робяць світанак».
Манеты
[правіць | правіць зыходнік]Манеты ўведзеныя ў 1971 годзе мелі наміналы 1, 2, 5, 10 і 20 тамбала. У 1986 годзе былі ўведзены ў абарачэнне манеты 50 тамбала і 1 квача. Новыя біметалічныя манеты наміналам 5 і 10 квача былі ўведзены ў студзені 2007 года. Усе ўведзеныя манеты застаюцца ў абарачэнні і ў нашы дні.
Банкноты
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе былі ўведзены банкноты наміналам 50 тамбала, 1, 2 і 10 квача. У 1973 годзе банкнота наміналам 2 квача была заменена на 5 квача. Новая банкнота наміналам 20 квача была ўведзена ў 1983 годзе, 50 квача ў 1986 годзе. Апошняя банкнота ў 1 квача была надрукаваная ў 1988 годзе. У 1993 годзе была ўведзена банкнота ў 100 квача, у 1995 — 200 квача, у 2001 — 500 квача.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малавійская квача
Для паляпшэння артыкула пажадана |