Угандыйскі шылінг
| Угандыйскі шылінг | |||
|---|---|---|---|
| The Shilling | |||
| | |||
| Коды і сімвалы | |||
| Коды ISO 4217 | UGX | ||
| Сімвалы | Ush і UGX | ||
| Абрэвіятуры | USh | ||
| Тэрыторыя абарачэння | |||
| Краіна-эмітэнт |
|
||
| Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
| Дробныя | цэнтаў | ||
| Уведзена | 1966 | ||
| Валюта-папярэднік | East African shilling[d] | ||
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Bank of Uganda[d] | ||
Угандыйскі шылінг — грашовая адзінка дзяржавы Уганда.
Адзін угандыйскі шылінг роўны 100 цэнтам. Міжнароднае абазначэнне — UGX.
У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 1000, 5000, 10000, 20000 і 50000 шылінгаў, манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 шылінгаў.
Угандыйскі шылінг уведзены 15 жніўня 1966 г. замест усходнеафрыканскага шылінга, які выпускаўся Упраўленнем грашовага звароту Усходняй Афрыкі для Кеніі, Уганды, Танганьікі і Занзібара. З выпускам нацыянальнай валюты пачаўся абмен на яе ўсходнеафрыканскіх шылінгаў 1:1 і паступовае выманне іх з звароту.
З 21 па 29 кастрычніка 1979 праведзены абмен старых банкнотаў на новыя 1:1.
З 18 мая 1987 уведзены новы угандыйскі шылінг, роўны 100 цэнтам, абмен старых банкнотаў на новыя праводзіўся 100:1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://time-clock.biz/ru/currency/shiling-uganda Архівавана 7 кастрычніка 2011.
- http://www.bou.or.ug