Улытаўская вобласць
Выгляд
| Улытаўская вобласць | |
|---|---|
| каз.: Ұлытау облысы, Ūlytau oblysy | |
| Краіна |
|
| Статус | Вобласць |
| Уваходзіць у | Цэнтральны Казахстан |
| Уключае | 2 раёны і 3 гарады абласнога падпарадкавання |
| Адміністрацыйны цэнтр | Жэзказган |
| Найбуйнейшыя гарады | Жэзказган, Сатпаеў, Каражал |
| Дата ўтварэння | 8 чэрвеня 2022 |
| Кіраўнік | Берык Абдыгаліўлы |
| Афіцыйныя мовы | казахская |
| Насельніцтва (2022) |
227,2 тыс. (1,85 %, 20-е месца) |
| Шчыльнасць | 1,20 чал./км² (20-е месца) |
| Канфесійны склад | мусульмане, хрысціяне |
| Плошча |
188 936,61 км² (6,93 %, 5-е месца) |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+6 |
| Код ISO 3166-2 | KZ-62 |
| Код аўтам. нумароў | 20 |
| Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (каз.) |
|
Улытаўская вобласць (каз.: Ұлытау облысы, Ūlytau oblysy) — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, утвораная 8 чэрвеня 2022 года[1]. Клімат рэзка кантынентальны і вельмі засушлівы. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Жэзказган.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]
| Нумар | Адміністрацыйная адзінка | Тэрыторыя км² | Насельніцтва тыс. чал. |
|---|---|---|---|
| 1 | Жанааркінскі раён | 62 347,81 | 34,8 |
| 2 | Улытаўскі раён | 122 931,05 | 17,4 |
| 3 | Горад Жэзказган | 1 760,97 | 91,7 |
| 4 | Горад Каражал | 792,43 | 18,7 |
| 5 | Горад Сатпаеў | 1 104,35 | 69,6 |
| УСЯГО | 188 936,61 | 227,2 |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць была ўтворана 8 чэрвеня 2022 года[2] ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Казахстана, яе тэрыторыя істотна меншая за тую, што займала ранейшая Джэзказганская вобласць.
Горад Жэзказган зноў стане абласным цэнтрам. Стварэнне ў гэтым рэгіёне самастойнай вобласці — важнае рашэнне не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і духоўнага: Улытау, які знаходзіцца ў цэнтры нашага бязмежнага казахскага стэпу, займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны. Тут праходзілі вялікія сходы, дзе вырашаўся лёс краіны.— Касым-Жамарт Такаеў