Сем паломніцкіх цэркваў Рыма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карта Джакама Лаўра і Антоніа Тэмпеста (1599 г.), якая адлюстроўвае Сем паломніцкіх базілік Рыма з Саборам Св. Пятра на пярэднім плане. Карта ўжывалася для здзяйснення паломніцтва ў Юбілейны год 1600.

Сем Паломніцкіх Цэркваў Рыма — сем асабліва шанаваных хрысціянскіх базілік у Рыме, якія на працягу многіх стагоддзяў уваходзяць у асноўны паломніцкі маршрут па Вечным горадзе і традыцыйна лічацца абавязковымі для наведвання веруючымі хрысціянамі. Спіс Сямі рымскіх цэркваў усталяваны Папам Рымскім. Паводле традыцыі Каталіцкай царквы, паломнікі, якія наведалі гэтыя сем знакамітых храмаў у Юбілейны год, (традыцыйна на Перадвелікодны тыдзень у сераду), могуць атрымаць прабачэнне ўсіх сваіх грахоў.

Сем Паломніцкіх Цэркваў Рыма ўключаюць чатыры Вялікія папскія базілікі (Basilica maior) і тры Малыя папскія базілікі (Basilica minor):

Гісторыя традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

У Рыме сканцэнтравана мноства хрысціянскіх святынь, рэліквій, мошчаў апосталаў, хрысціянскіх святых і мучанікаў, цудатворных абразоў. Акрамя таго, на працягу многіх стагоддзяў Вечны горад з'яўляўся рэзідэнцыяй Рымскіх Пап з цэнтрам у Ватыкане. Менавіта з гэтых прычын Рым на працягу ўсёй гісторыі хрысціянства быў цэнтрам паломніцтва вернікаў з усяго свету, нароўні з Іерусалімам.

Ужо ў першыя стагоддзі новай эры свяшчэннае паломніцтва было прынята завяршаць наведваннем магіл апосталаў Пятра і Паўла ў Рыме — традыцыйна першыя паломнікі везлі ад Храма Труны Гасподняй у Іерусаліме да месца пакутніцтва і спачыну святых першавярхоўных апосталаў у Вечны горад пальмавую галіну, (ад слова «пальма» і паходзіць слова «паломніцтва»). І так працягвалася многія стагоддзі.

Гэта традыцыя наведвання Рыма з паломніцкай місіяй была ў значнай меры замацавана Папам Баніфацыем VIII у 1300 годзе зацвярджэннем Юбілею — асаблівага Святога года раз у сто гадоў (у наш час раз у 25 гадоў), пачынаючы новае стагоддзе, і даваць шанец вернікам павініцца ў грахах і атрымаць прабачэнне. Цяпер усе хрысціяне набывалі рэдкую магчымасць атрымання падобнай індульгенцыі і прабачэння ўсіх сваіх грахоў, пры ўмове здзяйснення свяшчэннага паломніцтва ў Рым ва ўсталяваны папам Свяшчэнны год. З гэтага часу многія паломнікаў вабіла ў Вечны горад менавіта гэтая перспектыва здабыцця падобных духоўных дароў у выглядзе адпушчэння грахоў, якое можна атрымаць у час Юбілею.

Папам Баніфацыем VIII у першы Святой Юбілейны год у 1300 былі ўсталяваны ў якасці цэркваў для паломніцтва спачатку толькі Базіліка Святога Пятра і Базіліка Святога Паўла за сценамі. Сярод першых людзей, хто прыняў удзел у такім паломніцтве ў Вялікую сераду самага першага Юбілейнага года (1300), можна назваць Чымабуэ, Джота, Карла Валуа, фларэнційскага гісторыка Джавані Вілані, Дантэ Аліг'еры, які згадвае пра гэта ў «Боскай камедыі» ў Главе XXXI «Рай». Папа Клімент VI дадаў у паломніцкі маршрут Латэранскую базіліку Святога Яна ў 1350 годзе, а Папа Грыгорый XI дадаў Санта-Марыя-Маджорэ ў 1390, і давёў такім чынам колькасць храмаў у спісе да чатырох. Гэтыя чатыры базілікі сталі асноўнымі папскімі базілікамі ў Рыме (Вялікія базілікі). У кожнай з іх побач з асноўнымі дзвярамі былі ўсталяваны асобыя Свяшчэнныя дзверы (Santa Porta, ці Святыя Вароты), якія адкрываюць толькі ў Юбілейны год.

Сёння, паводле традыцыі ў Каталіцкай царкве, пры здзяйсненні юбілейнага паломніцтва хрысціянін павінен абавязкова наведаць Сем Свяшчэнных Паломніцкіх Базілік. У галоўных патрыяршых рымскіх базіліках паломнікам неабходна прайсці праз згаданыя Святыя дзверы (Porta Santa)(англ.) бел., якія адкрыты на працягу ўсяго Свяшчэннага года. Перад здзяйсненнем паломніцкай паездкі ў Рым вернік павінен абавязкова павініцца ва ўсіх здзейсненых ім грахах, віна за якія павінна быць даравана ў таінстве споведзі. Тады ў час паломніцтва пасля наведвання Сямі святых базілік ён атрымлівае вызваленне ад кары за здзейсненыя грахі і дазвол ад накладзенай Царквой епітым'і (пакарання). Часам атрыманне адпушчэння грахоў патрабуе наведвання не ўсіх сямі цэркваў са спісу, а толькі некаторых з іх (звычайна прызначае святар). Большасць вернікаў моліцца ва ўсіх Сямі свяшчэнных рымскіх базіліках у час свайго паломніцтва.

Паводле свяшчэннай традыцыі, найвышэйшую эфектыўнасць і сілу мае такое святое паломніцтва па Сямі Храмам Рыма з мэтай атрымання адпушчэння грахоў, якое здзяйсняецца ў Юбілейны год у сераду на Перадвелікодны тыдзень (тыдзень перад Вялікаднем). Аднак і ў любыя іншыя дні на працягу ўсяго Юбілейнага года «Святыя дзверы» ласкі божай і яго прабачэння адкрыты для ўсіх хрысціян"[1], як сцвярджаюць Рымскія Папы, якія заклікалі ў розныя часы ўсіх вернікаў да пакаяння і здзяйснення такога святога паломніцтва з мэтай вызвалення ад граху (найбліжэйшыя Юбілейныя гады: 2016 (пазачарговы) [2] і 2025). Таксама наведванне Сямі святых базілік можна, вядома ж, здзейсніць і ў іншыя, не юбілейныя гады.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Pope Francis: Now is the time for mercy :: Catholic News Agency (CNA). (2015-04-11). Retrieved on 2015-05-08.
  2. Pope Francis announces Extraordinary Jubilee Year