Сенсілы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сенсі́лы[1], сэнсілы[1] (ад лац.: sensilis — які адчувае) — прасцейшыя органы пачуццяў у беспазаваночных жывёл.

Будова сенсілы

Сенсіла складаецца з кутыкулярнага аддзела і адной або некалькіх нервовых клетак, звязаных з цэнтральнай нервовай сістэмай. Вонкавая частка сенсілы ўтворана клеткамі покрвываў і прадстаўлена валаском (датыкальная сенсіла) альбо тонкай кутыкулярнай пласцінкай, купалам або конусам, пагружанымі ў ямку (нюхальныя і смакавыя сенсілы).

Сенсілы размешчаны на целе жывёлы паасобку або групамі. Найбольшая іх колькасць знаходзіцца на вусіках, ротавых частках, канечнасцях і хваставых прыдатках. тут яны аб’яднаны ў складаныя органы з колькасцю ў некалькі тысяч сенсіл (напрыклад, на антэнах трутня пчалы меданоснай (Apis mellifera) іх налічваецца каля 30 000[1]).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]