Сергій Радакоўскі
Сергій Радакоўскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Нараджэнне |
1882 |
Смерць |
1933 |
Сергій Радакоўскі (руск.: Сергий Родаковский; 1882, Жыткавічы, Мазырскі павет, Мінская губерня — пасля 21 сакавіка 1933, Менск, турма АДПУ) — протаіярэй, настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў вёсцы Таль Любаньскага раёна, адзін з 23 свяшчэннамучанікаў Мінскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сергій Радакоўскі нарадзіўся ў 1882 годзе ў Жыткавічах Мінскай губерні ў сям’і псаломшчыка Пятра Радакоўскага. Сваяк блажэннай Валянціны Мінскай. У 1904 годзе пасля паспяховага заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі быў рукапаложаны ў іерэя. З 1905 года служыў у Пакроўскай царкве Паручына-Ясенецкага прыхода Навагрудскага павета, цяпер Баранавіцкі раён. З 1908 года прызначаны настаяцелям Свята-Успенскай царквы у вёсцы Лаўрышава Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзе праслужыў дзесяць гадоў. У час Першай Сусветнай вайны выехаў у Пераслаўль-Залескі, служыў святаром санітарнага цягніка, а ў 1916—1917 гадах праходзіў паслухмянства палкавога святара.
Святарства
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1917 года вярнуўся ў Мінск. Узначаліў прыход у вёсцы Таль Бабруйскага павета Мінскай губерні. Мясцовыя савецкія ўлады імкнуліся закрыць царкву і, знайшоўшы зручную прычыну — нясвоечасовую ўплату прыходам непамерных падаткаў, у 1930 годзе арыштавалі і накіравалі Сергія Радакоўскага на прымусовыя работы па нарыхтоўцы драўніны. Праз 6 месяцаў вярнуўся ў в. Таль, але яго дом канфіскавалі, і святар вымушаны быў з сям’ёй жыць, пераходзячы з хаты ў хату, у сваіх прыхаджанаў.
Зноў арыштаваны 22 лютага 1933 года. Паводле пастановы калегіі АДПУ 21 красавіка 1933 года асуджаны з псаломшчыкам царквы Андрэем Лутовічам і старастам Аляксеем Муравейкам за «антысавецкую агітацыю» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобласці 23.11.1989.
У 1999 годзе Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых навамучанікаў.