Серпенцін
Jump to navigation
Jump to search
Серпенцін | |
---|---|
![]() | |
Формула | X2-3Si2O5(OH)4 |
Прымесь | рагавая падманка, аўгіт |
Колер | цёмна-зялёны, адценні чорнага, бурага |
Колер рысы | белая |
Бляск | Шкляны, тоўсты, васковы |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2,5 — 4 |
Спайнасць | адсутнічае |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 2,2 — 2,9 г/см³ |
Серпенцін (ад лац.: Serpens - змяя) — група мінералаў, магніева-жалезістыя гідрасілікаты (не блытаць з горнай пародай серпенцініт). Мінералы сустракаюцца ў шчыльным выглядзе, але ніколі ў ясна крышталізаваным. Часам маюць ліставаты або кудзелісты склад. Афарбоўка ад зелянява-жоўтага да цёмна-зялёнага з плямамі розных колераў, якія надаюць ім падабенства са скурай змяі, адсюль і назва. Агульная хімічная формула мінералаў — X2-3Si2O5(OH)4, где X = Mg, Fe2+, Fe3+, Ni, Al, Zn, Mn.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).