Перайсці да зместу

Сота (мова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сесота)
Сота
Саманазва Sesotho
Краіны ПАР, Лесота
Рэгіёны Паўднёвая Афрыка
Афіцыйны статус  Лесота,
 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Арганізацыя, якая рэгулюе Pan South African Language Board[d]
Агульная колькасць носьбітаў 5,7 млн. (2016)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
група банту
Тсвана-сота
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 сот 618
ISO 639-1 st
ISO 639-2 sot
ISO 639-3 sot
WALS ses
Ethnologue sot
Linguasphere 99-AUT-ee
Guthrie S33
IETF st
Glottolog sout2807
Вікіпедыя на гэтай мове

Сота, таксама сесота, сесута (саманазва: Sesotho) — мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай Афрыцы, пераважна ў Лесота і ПАР. Родная мова народа басута. Належыць да моўнай групы банту. Агульная колькасць носьбітаў (2016 г.) - каля 5,7 млн.

Мова сота сфарміравалася ў XIX ст. на аснове дыялекта секвена моў тсвана-сота, распаўсюджанага ў дзяржаве Машвешвэ I. Па яго прапанове місіянеры Парыжскай евангелічнай місіі склалі алфавіт на аснове лацінкі і пачалі друкаваць тэксты на прывезенай імі друкавальнай машыне. У 1842 г. імі была выдадзена арфаграфія і слоўнік сота. З 1966 г. сота з'яўляецца дзяржаўнай мовай Лесота.

У 1951 г. у ПАР для стандартызацыі мовы сота быў створаны камітэт мовы сота, які працаваў да 1957 г. З 1960 г. мова сота выкарыстоўваецца на радыё, з 1982 г. — на тэлебачанні. У 1994 г. набыла афіцыйны характар у ПАР.

Мова сота мае лакальныя гутарковыя дыялекты, аднак іх колькасць з'яўляецца спрэчнай, паколькі некаторыя дыялекты адносяць да другіх моў групы тсвана-сота.

У нашы дні існуюць дыялектныя адрозненні ў пісьмовых мовах Лесота і ПАР. Прыклады гэтых адрозненняў:

Сота Лесота Сота ПАР Пераклад
E Ee Так
E-e Tjhee Не
Kea leboha Ke a leboha Дзякуй
Lebitso la hau u mang? Lebitso la hao ke mang? Якое ваша імя?
U lula kae? O dula kae? Дзе вы жывяце?
U lilemo tse kae? O dilemo tse kae? Колькі вам гадоў?