Спартыўнае скалалажанне на летніх Алімпійскіх гульнях

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спартыўнае скалалажанне дэбютавала на Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, Японія. Першапачаткова Алімпіяда павінна была адбыцца ў 2020 годзе, але з-за пандэміі COVID-19 была перанесена на 2021 год .[1] Кіраўнічы орган — Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання (IFSC).

Заяўка на ўключэнне[правіць | правіць зыходнік]

Уключыць у праграму Алімпійскіх гульняў прапанавала Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання (IFSC) у 2015 годзе.[2] У верасні 2015 года спартыўнае скалалажанне было ўключана ў шорт-ліст разам з бейсболам, софтболам, скейтбордынгам, сёрфінгам і каратэ для ўключэння ў летнія Алімпійскія гульні 2020 года;[3] а ў чэрвені 2016 года выканаўчы савет Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) абвясціў, што падтрымае прапанову аб уключэнні ўсіх відаў спорту ў шорт-ліст Гульняў 2020 года.[4] Нарэшце, 3 жніўня 2016 года ўсе пяць відаў спорту (улічваючы бейсбол і софтбол разам як адзін від спорту) былі зацверджаны для ўключэння ў праграму Алімпійскіх гульняў 2020 года.[5]

Фармат спаборніцтваў[правіць | правіць зыходнік]

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года розыгрыш медалёў адбыўся ў дзвюх дысцыплінах — мужчынскім і жаночым мнагаборстве. Фармат спаборніцтваў аб’яднаў тры дысцыпліны спартыўнага скалалажання: хуткаснае лажанне, боўлдэрынг і лажанне на складанасць. Гэта рашэнне выклікала шырокую крытыку ў свеце скалалажання.[6]

Члены IFSC патлумачылі, што Алімпійскі камітэт прызначыў ім толькі адзін залаты медаль для кожнага полу, і яны не жадаюць выключаць хуткаснае скалалажанне. Мэта IFSC на Алімпійскіх гульнях 2020 года заключалася ў тым, каб прызнаць скалалажанне і тры яго дысцыпліны алімпійскімі відамі спорту; змены фармату могуць адбыцца пазней. Гэтая тактыка аказалася паспяховай, бо яны атрымалі другі камплект медалёў для летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, дзе лажанне на хуткасць будзе асобным відам, адрозным ад камбінаванага спаборніцтва па скалалажанні на складанасць і боўлдэрынгу.[7][8][9]

Спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючая праграма
Спабортніцтва 20 24 Гады
Мужчыны, асабістае мнагаборства X X 2
Мужчыны, лажанне на хуткасць X 1
Жанчыны, асабістае мнагаборства X X 2
Жанчыны, лажанне на хуткасць X 1
Спаборніцтвы 2 4

Гісторыя алімпійскіх рэкордаў[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтва Тур Спартсмен Краіна Час Гульні Дата Рэкорд
Мужчыны, асабістае мнагаборства (лажанне на хуткасць) Кваліфікацыя Баса Мавем  (руск.)  Францыя 5.45 2020 Токіа 3 жніўня 2021 алімпійскі рэкорд[10]
Жанчыны, асабістае мнагаборства (лажанне на хуткасць) Кваліфікацыя Аляксандра Мірослаў  (руск.)  Польшча 6.97 2020 Токіа 4 жніўня 2021 алімпійскі рэкорд[11]
Фінал Аляксандра Мірослаў  (руск.)  Польшча 6.84 2020 Токіа 6 жніўня 2021 рэкорд свету[12]

Медальны залік[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на Алімпійскія гульні 2020:[13]

 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1 Іспанія Іспанія 1 0 0 1
Славенія Славенія 1 0 0 1
3 Японія Японія 0 1 1 2
4 Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 0 1 0 1
5 Аўстрыя Аўстрыя 0 0 1 1

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае мнагаборства (мужчыны)[правіць | правіць зыходнік]

Гульні Золата Срэбра Бронза
2020 Токіа  Іспанія Альберта Хінес Лопес  ЗША Натаніэль Коўлман  (руск.)  Аўстрыя Якаб Шуберт  (руск.)
2024 Парыж

Лажанне на хуткасць (мужчыны)[правіць | правіць зыходнік]

Гульні Золата Срэбра Бронза
2024 Парыж

Асабістае мнагаборства (жанчыны)[правіць | правіць зыходнік]

Гульні Золата Срэбра Бронза
2020 Токіа
 Славенія Янья Гарнбрэт  (руск.)  Японія Міха Нанака  (руск.)  Японія Акіё Нагуці  (руск.)
2024 Парыж

Лажанне на хуткасць (жанчыны)[правіць | правіць зыходнік]

Гульні Золата Срэбра Бронза
2024 Парыж

Зноскі

  1. Joint Statement from the International Olympic Committee and the Tokyo 2020 Organising Committee. International Olympic Committee. Праверана 24 March 2020.
  2. IFSC Proposes Sport Climbing For Toyko 2020 Olympic Games. The British Mountaineering Council. Архівавана з першакрыніцы Aug 10, 2019.
  3. Surfing and skateboarding make shortlist for 2020 Olympics(недаступная спасылка). GrindTV.com (28 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы August 13, 2016. Праверана August 8, 2016.
  4. IOC Executive Board supports Tokyo 2020 package of new sports for IOC Session - Olympic News. Olympic.org (1 чэрвеня 2016). Праверана August 8, 2016.
  5. IOC approves five new sports for Olympic Games Tokyo 2020. Olympics.org. International Olympic Committee (3 жніўня 2016). Праверана August 22, 2016.
  6. Rock climbing will be a 2020 Olympic sport. Here's what to expect.. National Geographic. Архівавана з першакрыніцы Aug 10, 2019.
  7. Rock climbing will be a 2020 Olympic sport. Here's what to expect.. National Geographic. Архівавана з першакрыніцы Aug 10, 2019.
  8. Vertical Triathlon: The Future of Climbing in the Olympics. climbing.com. Архівавана з першакрыніцы Aug 10, 2019.
  9. Olympic Committee Unanimously Votes to Include Sport Climbing in Paris 2024 Games. climbing.com. Архівавана з першакрыніцы Jul 4, 2019.
  10. Sport Climbing – Men's Combined – Speed Qualification Results. Tokyo 2020. Архівавана з першакрыніцы 3 August 2021. Праверана 3 August 2021.
  11. Sport Climbing – Women's Combined – Speed Qualification Results(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
  12. Sport Climbing – Women's Combined – Speed Final Brackets(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
  13. Olympic Analytics - Medals by Countries. olympanalyt.com. Праверана 31 студзеня 2022.