Скандал вакол вечарынкі Насці Іўлеевай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вечарынка Насці Іўлеевай з дрэс-кодам «almost naked»[к. 1] прайшла ў ноч на 21 снежня 2023 года ў маскоўскім клубе «Mutabor».

У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 200 чалавек[1]. Цэны на VIP-квіткі на адкрытую частку дасягалі мільёна рублёў[2]. Сярод гасцей вечарыны былі Ксенія Сабчак, Філіп Кіркораў, Дзіма Білан, Джыган, Алена Ваданаева, Лаліта Міляўская, Anna Asti і Саша Спілберг[3]. Пасля з’яўлення фота і відэа з мерапрыемства ў сацыяльных сетках удзельнікі сутыкнуліся з публічным ганьбаваннем[4]. Дэпутаты, патрыятычныя арганізацыі і ваенкоры запатрабавалі праверыць вечарынку на прапаганду ЛГБТ, наркотыкаў і экстрэмізму, а таксама заклікалі да байкоту ўсіх прысутных[5][6][7].

Расійскія ўлады палічылі інцыдэнт выклікам традыцыйным каштоўнасцям грамадства[8]. Паводле публікацый выданняў The Independent, The Guardian і The Washington Post, публічная вечарына прайшла ва ўмовах прадпрыманых расійскім кіраўніцтвам у апошнія гады намаганняў па ўмацаванні кансерватыўнай сацыяльнай палітыкі ў краіне. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін актыўна падтрымліваў сацыяльны кансерватызм, заклікаючы сем’і да большай колькасці дзяцей і ўводзячы жорсткія санкцыі ў дачыненні да ЛГБТ-руху[9].

Нягледзячы на выбачэнні публічных асоб[10], якія былі ў клубе, іх пачалі прыбіраць з навагодніх эфіраў, штрафаваць і прысуджаць арышты[11][4]. Ляфортаўскі суд Масквы прызнаў вечарыну «прапагандай нетрадыцыйных сексуальных адносін». Пра гэта гаворыцца ў рашэнні па справе рэпера Vacio (ён прыйшоў у клуб са шкарпэткай на геніталіях), арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мерапрыемстве[12]. Насця Іўлеева, як арганізатарка вечарыны, была аштрафаваная на 100 тысяч рублёў[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Каментарыі
  1. У перакладзе з англ. — «амаль голыя».
Крыніцы
  1. а б Суд оштрафовал Ивлееву на 100 тыс. рублей за организацию "голой вечеринки". TACC. Праверана 29 снежня 2023.
  2. Общественники пожаловались в прокуратуру на вечеринку Насти Ивлеевой с «голым» дресс-кодом. Правила жизни (21 12 2023).
  3. Стало известно, кто был приглашен, но не пришел на скандальную "голую" вечеринку (руск.). Российская газета (28 снежня 2023). Праверана 29 снежня 2023.
  4. а б Суд отказался блокировать YouTube-канал Ивлеевой и штрафовать ее на 10 млн рублей из-за видео с нецензурной лексикой (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2024. Праверана 3 студзеня 2024.
  5. Парад извинений. Ксения Собчак, Лолита Милявская и Филипп Киркоров публично каются за almost naked вечеринку в преддверии новогодних корпоративов и «голубых огоньков». Новая газета Европа (4 чэрвеня 2084). Праверана 30 снежня 2023.
  6. ‘Almost naked’ celebrity party triggers backlash in wartime Russia (англ.). Al Jazeera. Праверана 30 снежня 2023.
  7. «Устраивают вот это всё». «Голая» вечеринка Насти Ивлеевой разозлила z-блогеров и обернулась арестом одного из участников (руск.). BBC News Русская служба (22 снежня 2023). Праверана 30 снежня 2023.
  8. Walker, Mike. "Naked Party" Backlash Shows Double Standard in Attitude to Russian Hip-Hop (англ.). The Moscow Times (3 студзеня 2024). Праверана 3 студзеня 2024.
  9. Верховный суд признал ЛГБТ-движение экстремистским. Что это значит, РБК, 30.12.2023
  10. «Психоз в стране». Почему «полуголая вечеринка» Ивлеевой вызвала острую реакцию турбо-патриотов? (руск.). Русская служба The Moscow Times (26 снежня 2023). Праверана 8 студзеня 2024.
  11. Участники «голой вечеринки» потеряли из-за отмены более 280 млн рублей. Закрывать «огоньки» будут каверами и мертвыми — эксперты (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2024. Праверана 8 студзеня 2024.
  12. Суд признал «голую» вечеринку Ивлеевой пропагандой нетрадиционных отношений (руск.). БИЗНЕС Online (27 снежня 2023). Праверана 28 снежня 2023.